wd wp Пошук:

Доса

Доса[1] (фр.: Dosso) — горад у паўднёва-заходняй частцы Нігера, цэнтр аднайменнага рэгіёна краіны. Размешчаны за 130—140 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны, горада Ніямей, на дарозе, што вядзе з Зіндэра ў Бенін. З’яўляецца цэнтрам гарадской акругі Доса. У горадзе працуе аэрапорт «Доса». У дакаланіяльны перыяд горад быў сталіцай каралеўства Доса, улада якога распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю пражывання мясцовага народа джэрма. У 2006 годзе Палац Джэрмакоя і музей былі прызнаныя ЮНЕСКА кандыдатамі ў аб’екты сусветнай спадчыны.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта Нігера
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Нігера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0