wd wp Пошук:

Зіндэр

Зіндэр (фр.: Zinder) — горад у паўднёвай частцы Нігера. Размешчаны недалёка ад мяжы з Нігерыяй, за 861 км на ўсход ад горада Ніямей і за 240 км на поўнач ад нігерыйскага горада Кано. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна Зіндэр.

Насельніцтва па дадзеных на 2012 год складае 253.766 чалавек; па дадзеных перапісу 2001 яно налічвала 170.574 чалавекі (другі па велічыні горад краіны). Да 1927 г. Зіндэр быў сталіцай французскай калоніі Нігер, а раней, да сярэдзіны XIX стагоддзя — сталіцай султаната Дамагарам і важным гандлёвым пунктам для плямёнаў хаўса, туарэгаў, фульбэ і кануры.

Горад адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. У найстарэйшым квартале Бірні — квадратныя дамы з геаметрычным арнаментам і роспісам. У горадзе ёсць былы палац султана з рэльефнымі ўпрыгожаннямі. Таксама ў горадзе ёсць квартал Зенгу, населены пераважна племем хаўса, і Новы горад — у цяперашні час эканамічны цэнтр Зіндэра.

Літаратура

Зноскі

  1. Répertoire National des LocalitésINS-NIGER, 2014.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Нігера
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных