До́ры[1] (трансліт.: Dory, руск.: Доры) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі “Герман” акупанты 23 ліпеня 1943 года ў дорскай царкве спалілі 146 жыхароў вёскі, у т.л. 36 дзяцей, толькі тры дорцы уратаваліся.[2]
У 1986 годзе праект планіроўкі і забудовы Дораў распрацоўваў архітэктар Р. І. Белагорцаў з калектывам[3].
Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Валожына[4], за 60 км ад Мінска[4], за 23 км ад чыгуначнай станцыі Аляхновічы[4], за 3 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі М7 (E28)[5]. Каля аграгарадка працякае рака Дараўлянка.