wd wp Пошук:

Дорскі сельсавет

До́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Доры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзена вёска Абухаўшчына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна.

30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сугваздаўскага сельсавета (21 населены пункт: Адамполе, Александрова, Батуркі, Білуці, Будраўшчына, Бярава, Даманоўшчына, Есьманы, Захажэва, Камароўка, Клерымонты, Ласокіна, Леснікі, Лужаны, Мяжэйкі, Навасады, Паліксаўшчына, Родзеўшчына, Седлішча, Сугвазды, Цябуты)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Ануліна, Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы), у склад Валожынскага сельсавета перададзена вёска Родзеўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 821 чалавек[4], з іх 91,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Постановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дорскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе