wd wp Пошук:

Дом Козінай

До́м Ко́зінай, альбо Буды́нак было́й Аляксе́еўскай прыва́тнай васьмікла́снай з права́мі ўра́давай жано́чай гімна́зіі Е. Д. Рэ́йман — будынак у Мінску, помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. Месціцца па вуліцы Кірава, 5.

Гісторыя

У пачатку XX ст.

Пабудаваны як даходны дом у 1890-я гады па адрасе Пецярбургскі завулак, 8рог Пецярбурскага завулка і Міхайлаўскай вуліцы, даходны дом Козінай Алены Сямёнаўны[1][2]. У 1905 годзе на гэтым будынку былі размешчаны кулямёты, з якіх расстрэльвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія беглі з Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл)[2]. Не пазней за 1913 год — дом Эйсымонта[3]. У 1913 годзе ў будынак пераязджае Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Елізаветы Дзмітрыеўны Рэйман[4]. Быў надбудаваны чацвёрты паверх, змененая планіроўка. Тут жа месціліся ўпраўленне чацвёртай паліцэйскай часці горада. У 1923 годзе ў будынку адкрылася сярэдняя ўзорная чыгуначная школа № 25. Пазней ёй было прысвоенае імя Аляксандра Чарвякова[5]. Пазней у будынку быў размешчаны камітэт па адукацыі Мінгарвыканкаму. Цяпер у доме месціцца Суд Еўразійскай эканамічнай супольнасці(руск.) бел..

Архітэктура

Будынак у часе нямецкай акупацыі. Другая сусветная вайна

Аляксееўская жаночая гімназія ўяўляе цагляны трапецападобны чатырохпавярховы будынак з двума уваходамі — з боку галоўнага і дваровага фасадаў[4]. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольным атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады насычаныя дэкаратыўнымі дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы, як, напрыклад, руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш. былі пакрытыя белай тынкоўкай[4]. Уваход з боку вул. Кірава вылучаны трохвугольным франтонам са стылізаваным арачным завяршэннем. Па перыметры будынка, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся)[6].

Гімназія ўзведзена з адкрытай, неатынкаванай цэглы, таму адначасова адносіцца да так званага «цаглянага стылю», дзе кладка выкарыстоўвалася як канструкцыйны і адначасова дэкаратыўны матэрыял[4]. Жывапіснасць гэтаму будынку надавалі кантрасныя суадносіны колеравай гамы фасадаў: чырвоная цэгла і асобныя ляпныя дэталі, пакрытыя белай тынкоўкай (капітэлі пілястраў, карнізныя паяскі, ляпныя ўстаўкі на франтоне галоўнага ўвахода, акантаванае лісцё на замкавых камянях акон і інш.)[4].

Унутраная планіроўка была змененая з улікам новага прызначэння пад гімназічныя класы. У цэнтры паміж дзвюма лесвіцамі знаходзіўся вестыбюль. Класныя пакоі размяшчаліся па перыметры паверхаў дома[4].

Зноскі

  1. Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — 130 с.
  2. 1 2 Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 204. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.
  3. Памятная книжка Минской губерніи на 1914 г.. — Минскъ. Губернская Типографія: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1913. — С. 79. — 461 с.
  4. 1 2 3 4 5 6 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337-338. — 338 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). minsk-minsk.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 лістапада 2015.
  6. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·1890-я ў Мінску
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вуліца Кірава (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь