wd wp Пошук:

Даходны дом

Даходныя дамы па вул. Савецкай, 17 і 19 у Мінску

Дахо́дны дом — гарадскі шматкватэрны жылы дом, прызначаны для здачы кватэр у наём.

У Еўропе з’явіліся ў 18301840-я гады, у пачатку XX стагоддзя — адзін з асноўных тыпаў жылля гараджан. На Беларусі існавалі з 1870-х гадоў да ўсталявання савецкай улады. У пачатку XX стагоддзя будаваліся 3—5-павярховыя даходныя дамы секцыйнага (найбольш пашыраныя), калідорнага, галерэйнага і мяшанага тыпаў. На 1-м паверсе даходных дамоў былі гандлёвыя ўстановы. Іх архітэктура часцей мела эклектычны характар[1].

У будаўніцтве даходных дамоў прымалі ўдзел архітэктары В. Вукалаў, С. Гайдукевіч, Г. Гай, С. Шабунеўскі і інш.[2]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 70. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Даходныя дамы
Жыллё