wd wp Пошук:

Добрыя Мыслі

Францысканскае балота, 1895

До́брыя Мы́слі, Дабрамысленскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінску, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы горад, на старажытным Койданаўскім гасцінцы. Архітэктурнай дамінантай мясцовасці быў Брэсцкі вакзал.

На паўночны захад ад Добрых Мысляў пачынаецца Грушаўка, на паўночны ўсход — Уборкі, на паўднёвы ўсход — Сенажаны[1][2].

Гісторыя

Добрыя Мыслі і Грушаўка, 1890 г.
Дом Бенедыкта Пілкі

Койданаўскі гасцінец — старажытны шлях у бок Койданава, Брэста, Варшавы і Берліна. Тут здаўна месцілася некалькі корчмаў, а на месцы сучаснай плошчы каля Палаца чыгуначнікаў узнікла Кавальская Слабада, дзе размяшчаліся майстэрні кавалёў.

Добрыя Мыслі ўзніклі каля невялікага Францысканскага балота (раён Універсітэта культуры і выхадаў з станцыі метро «Інстытут Культуры»), адкуль свой пачатак брала рэчка Няміга. Назва мясцовасці ўтварылася ад вёскі, пазней фальварка Добрай Мыслі[3]. Тут, на выездзе з горада, яшчэ ў першай палове XIX ст. стаяла карчма «Дабрамысленская»[4]. У 1871 годзе па тэрыторыі прадмесця прайшла лінія Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, быў пабудаваны драўляны чыгуначны вакзал. З’явіліся прамысловыя прадпрыемствы — заводы па вырабе шкла. На тэрыторыі Добрых Мыслей узнік найвялікшы рынак горада — Суражскі[5].

Брэсцкі вакзал у Менску, 19 жніўня 1920 г. Савецка-польская вайна

У пачатку XX ст. Добрыя Мыслі ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Найбольшымі вуліцамі прадмесця былі Новазахар’еўская (Маскоўская), Дзяменцьеўская (Фабрыцыуса), Рыгораўская, Вірская, Новамяшчанская, Старамяшчанская, Кірылаўская, Суражская і Каменная вуліцы, Койданаўскі тракт, Кавальскі (пачатак вуліцы Варанянскага) і Дабрамысленскі завулкі. Праз прадмесце ішла Брылеўская вуліца — старажытная дарога ў фальварак Брылевічы[6][7].

Перад Першай сусветнай вайной у прадмесці быў пабудаваны першы ў Мінску пуцеправод. У 1920-я—1930-я гады з’явіўся хіміка-фармацэўтычны завод і аэрадром. У гады Другой сусветнай вайны драўляная забудова прадмесця амаль не пацярпела, але з пачатку 1960-х яна была замененая на шматпавярховую[5].

У наш час пра існаванне Дабрамысленскага прадмесця напамінае аднайменны завулак.

Старыя адрасы

Заводы ў Кашарах і Добрых Мыслях

Галерэя

Брэсцкі вакзал

Іншае

Зноскі

  1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197.
  2. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 550—551.
  3. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 228.
  4. Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. 1 2 Беларускі архіў вуснай гісторыі. Гісторыя Мінска і яго ваколіц у памяці сведак часу(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.
  6. Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
  7. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.
  8. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы