wd wp Пошук:

Дзімітр Бярбатаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзімі́тр Іванаў Бярба́таў (балг.: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981, Благоеўград, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і з’яўляецца. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст года» ў Балгарыі[3].

Юнацтва

Бярбатаў вырас у спартыўнай сям’і: яго бацька, Іван, быў прафесійным футбалістам і выступаў за клубы «Пірын» і ЦСКА (Сафія), а яго маці, Маргарыта, была прафесійнай гандбалісткай. У дзяцінстве Бярбатаў быў аматарам італьянскага «Мілана», за які выступаў яго кумір Марка ван Бастэн[4], але пасля Еўра-1996 Бярбатаў стаў фанатам Алана Шырэра, які выступаў за англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла», маруючы калі-небудзь стаць іграком «сарок»[5].

Клубная кар’ера

Бярбатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграда, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнер сафійскага ЦСКА Дзімітр Пенаў[6]. Свой першы кантракт з клубам Дзімітр падпісаў у сезоне 1998/99, калі яму было 18 гадоў. Разам з клубам стаў пераможцам Кубка Балгарыі ў канцы першага сезона. Падчас наступнага сезона юнаком Бярбатаў здзейсніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 года ігрок быў блізкі да падпісання пагаднення з «Лечэ» і нават ужо прайшоў медыцынскае абследванне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненне было скасавана[7].

У пачатку 2001 года перайшоў у леверкузенскі «Баер 04». Спачатку гуляў за рэзервовую каманду, аднак пазней далучыўся да асновы, дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2002. Пазнай замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды.

У маі 2006 года перайшоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур» за 16 млн еўра. 1 верасня 2008 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», сума трансферу склала 30,75 млн фунтаў. 27 лістапада 2010 года адзначыўся пента-трыкам у браму «Блэкберн Роверс» (выніковы лік 7:1), стаўшы чацвёртым у гісторыі Прэм’ер-лігі аўтарам такога дасягнення.

У жніўні 2012 года перабраўся ў «Фулхэм». У студзені 2014 года далучыўся да «Манака», дзе мусіў замяніць траўмаванага Радамеля Фалькаа. У маі 2014 года падоўжыў кантракт з манегаскамі на год, пакінуў каманду ў чэрвені 2015 года. Сезон 2015/16 правёў у грэчаскім ПАОКу.

У жніўні 2017 года пасля года без клуба стаў іграком індыйскага «Керала Бластэрс»[8]. Пакінуў індыйскі клуб па заканчэнні сезона ў сакавіку 2018 года. У верасні 2019 года, пасля 1,5 гадоў без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2010 года завяршыў выступленні за зборную Балгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клуб. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Балгарыі за ўсю яе гісторыю.

Асабістае жыццё

Бярбатаў вывучаў англійскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька». Акрамя футбола, Дзімітр захапляецца маляваннем і баскетболам[9]. Бярбатаў з’яўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных устаноў у Балгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам. Ён таксама плануе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе.

15 лістапада 2009 года ў Дзімітра і яго даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[10].

Дасягненні

ЦСКА Сафія:

Тотэнхэм Хотспур:

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі

  1. Dimitar Berbatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dimitar Berbatov // FBref.com
  3. Berbatov Wins 7th ‘Bulgarian Football Player of the Year’ Prize. Novinite.com.
  4. Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
  5. Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt Архівавана 23 лістапада 2012.. South Shields Gazette
  6. Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
  7. Lecce scatenato: dalla Bulgaria arriva Berbatov. La Gazzetta dello Sport
  8. Бербатов перешел в индийский клуб «Керала Бластерс». by.tribuna.com
  9. Dimitar Berbatov. BBC Sport
  10. Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Керала Бластэрс
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Сафія
Катэгорыя·Ігракі ФК Фулхэм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Благоеўградзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК ПАОК
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04 II
Катэгорыя·Ігракі зборнай Балгарыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Пірын Благоеўград
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных