wd wp Пошук:

Дзімітрыяс Хрыстадулу

Дзімітрыяс Хрыстадулу (грэч.: Δημήτριος Χριστοδούλου; нар. 19 кастрычніка 1951) — грэчаскі матэматык і фізік, вядомы сваімі дасягненнямі ў галіне тэорыі нелінейных ураўненняў матэматычнай фізікі, у прыватнасці, доказам нелінейнай стабільнасці прасторы Мінкоўскага ў агульнай тэорыі адноснасці без касмалагічнага члена (разам з Серджыу Клайнерманам), і доказам устойлівасці фармавання пасткавых паверхняў, а такім чынам, чорных дзір і гравітацыйных сінгулярнасцей, пры эвалюцыі прасторы-часу. З’яўляецца таксама адным з аўтараў канцэпцыі непрыводнай масы чорнай дзіркі.

Біяграфія

Хрыстадулу нарадзіўся ў Афінах, а ступень PhD атрымаў у Прынстанскім універсітэце ў 1971 годзе пад навуковым кіраўніцтвам Джона Арчыбальда Уілера. У 1971—1972 гадах працаваў у Калтэху, у 1972—1973 гадах быў прафесарам фізікі ў Афінскім універсітэце. У 1973—1974 гадах быў запрошаны ў CERN, а ў 1975—1976 гадах — у Міжнародным цэнтры тэарэтычнай фізікі ў Трыесце. З 1976 па 1981 гады Хрыстадолу — атрымальнік стыпендыі Гумбальта ў Інстытуце Макса Планка ў Мюнхене, а ў 1981—1983 гадах — запрошаны член Курантаўскага інстытута, затым, у 1983—1985 гадах — прафесер фізікі ў Сіракузскім універсітэце. У 1985—1987 гадах — прафесар матэматыкі там жа. З 1988 па 1992 гады — прафесар матэматыкі Курантаўскага інстытута, затым па 2001 год — Прынстанскага ўніверсітэта. З 2016 года працуе прафесарам матэматыкі і фізікі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Мае падвойнае грамадзянства: Грэцыі і ЗША.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1049266897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1049266897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1049266897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  4. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Christodoulou_Demetrios
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі Грэцыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Грэцыі
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША