wd wp Пошук:

Дзікінсан Рычардс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рычардс. Дзікінсан Ры́чардс[4] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[5].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца.

Узнагароды

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца).

Зноскі

  1. 1 2 Dickinson Woodruff Richards // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Dickinson W. Richards // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. 1 2 БелЭн, 2001
  5. Dickinson W. Richards // National Academy of Sciences (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кардыёлагі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне