«Дзі́кае палява́нне 2» (руск.: Дикая охота 2) — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2002 годзе.[1]
Журналісцкае расследаванне Паўла Шарамета па гвалтоўных знікненняў лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Гэта яго другі фільм, які працягвае расследаваць абставіны выкрадання людзей у Беларусі. Першы фільм быў «Дзікае паляванне», які ў 2000 годзе быў паказаны на ОРТ, але ў Беларусі яго забаранілі да паказу.
Фільм паказаны па канале ОРТ 31 жніўня 2002 года ў 13:10 па мінскім часе, але на тэрыторыі Беларусі ў гэты час канал АНТ паставіў іншую праграму.