wd wp Пошук:

Дзяржава Ільдэгізідаў

Дзяржава Ільдэгізідаў[2][3][4][5] — гістарычная дзяржава, якая існавала з 1136 па 1225 гады[1] ў вобласці Азербайджан на паўночным захадзе Ірана і ахоплівала таксама частку Арана.

З паслабленнем Сельджукскай дзяржавы, у яе межах сталі ўзнікаць самастойныя дзяржавы, адной з якіх з’яўлялася дзяржава на чале з дынастыяй атабекаў кыпчакскага паходжання Ільдэгізідаў[6], якія насілі тытул «вялікіх атабекаў Азербайджана»[1]. Гэтая дзяржава існавала каля 90 гадоў, і была разгромлена цюркскім харэзмшахам Джэлал ад-Дзінам, які крыху пазней сам стаў ахвярай мангольскіх заваёўнікаў. Сталіцай Дзяржавы Ільдэгізідаў у розны час былі Нахічэвань[7], Тэбрыз, Ардэбіль і Хамадан1175).

Гісторыя

З 1092 года, пасля смерці Нізам аль-Мулька і Мелік-шаха, сельджукская дзяржава стала распадацца. З захаду наступалі крыжакі; у Аламуце, на берагах Каспійскага мора (1090), у Сірыі і ў Ліване (1102, 1126 і 1140) замацавалася ісмаіліцкая секта асасінаў, якая больш як паўтары сотні гадоў трымала ў страху ўсю Пярэднюю Азію.

Сярод членаў султанскай сям’і, іх атабекаў (апекуноў) і намеснікаў асобных абласцей адбываліся крывавыя міжусобіцы. З-за гэтага з пад улады сельджукскай дынастыі пачалі выходзіць яе ўладанні, перш за ўсё — неперсідскія, Сірыя і Месапатамія. Малая Азія ўтварыла асобны сельджукскі Канійскі султанат; нават багдадскі халіф стаў больш самастойным і выказваў прэтэнзіі на Мідыю. Лёс заходніх і ўсходніх персідскіх зямель склаўся па-рознаму.

Маўзалей Мамінэ хатун у Нахічэвані, пабудаваны пры Атабеках Азербайджана

На захадзе Ірана толькі ў Кермане нашчадкі Кавурда, брата Алп-Арслана, карысталіся самастойнасцю (да 1198 г.); члены галоўнай сельджукскай лініі падпалі пад уладу атабекаў, і нават такія энергічныя султаны, як трэці сын Мелік-шаха, Махамед (1105—1118), і Масуд (1134—1152) не маглі ўтаймаваць сваіх магутных эміраў.

Пры апошнім султане пяці атабекам удалося зрабіць сваю атабекскую ўладу спадчыннай. У Масуле зацвердзілася дынастыя Зенгідаў (з 1127 г.), якая адыгрывала вялікую ролю ў Сірыі падчас крыжовых паходаў, пакуль Салах ад-Дзін у 1186 г. не пазбавіў яе значэнні; у Фарсе туркаман Санкор заснаваў дынастыю Салгарыдаў (1148—1162), яго военачальнік, курд Абу-Тахір Махамед — дынастыю атабекаў Лурыстана (звычайна налічваюць нават дзве лурыстанскія дынастыі), якая пратрымалася да XIV ст. Апякунства над султанамі прысвоіла сабе заснаваная ў Гянджы[крыніца?] кіпчакам Ільдэгізам (1140—1172) і яго сынам Махамедам Джахан Пехлеванам (1172—1186 — з яго прыходам да ўлады кіруючая дынастыя стала называцца дынастыяй Ільдэгізаў-Пехлеванідаў) дынастыя: яна кіравала на поўначы, акрамя Азербайджана і Арана, Арменіяй, а на ўсходзе Персіі — Аджэмскім Іракам з Ісфаханам і Рэем, дзе знаходзіліся іракскія сельджукіды.

Пераемнік Пехлевана Кызыл-Арслан, не здаволены званнем атабека, адабраў усю ўладу ў апошняга іракскага султана-сельджука Тагрула III (1177—1194) і сам прыняў ад халіфа тытул султана (1191))[крыніца?], стаўшы такім чынам кіраўніком усяго Іракскага Сельджукскага султаната . Праз некаторы час ён быў забіты, верагодна — асасінамі. У 1194 г. Тагрул III загінуў у барацьбе з харэзмскім шахам Тэкешам, і з ім загасла дынастыя сельджукаў у Іраку. Праз 30 гадоў унук Тэкеша Джэлал ад-Дзін, выцеснены манголамі са сваіх уладанняў, паклаў канец самой Ільдэгізаў, якая працягвала кіраваць Азербайджанам і Аранам, яе апошнія прадстаўнікі зрабіліся такімі ж нікчэмнымі марыянеткамі ў руках сваіх рабоў-мамлюкаў, як некалі сельджукіды — у руках Ільдэгіза.

Распад атабекаў Азербайджана пачаўся ўжо з 1220 года. Народ перажыў вялікае ўзрушэнне. Разбурыўшы дзяржаву Харэзмшахаў, манголы перайшлі праз Іран і ўварваліся ў дзяржаву Ільдэгізідаў. На чале 30-тысячнага мангольскага войска стаялі праслаўленыя палкаводцы Чынгісхана Джэбэ Наён і Субутай Багадур. Іх войска прайшло праз вобласці Рэй і Хамадан, выйшла да граніц Ірака і накіраваліся на поўнач. Ібн аль-Джыбал пісаў «Потым прыйшлі ў вобласці Азербайджан і Аран і на працягу года падвяргаў іх нябачаным разбурэнням, знішчыўшы большасць насельніцтва. Скончыўшы з Азербайджанам і Аранам, накіраваліся ў Дэрбент і разбурылі ўсё акрамя крэпасці, у якой жыў мясцовы Уладар». Пасля захопу ўзімку 1220 года Ардэбіля манголы спрабавалі ўварвацца ў Тэбрыз. Атабек Узбек не стаў выступаць супраць іх, ухіліўшыся ад сутыкнення. Вечна бестурботны Узбек адправіў ганца да манголаў, склаў з імі мір, адарыў грашыма, коньмі, адзеннем і скатом. Адсюль манголы адправіліся зімаваць на Мугань, «дзе холаду мала, а пашаў шмат»[крыніца?].

Кіраўнікі (Атабекі)

Шлем, які адносіцца да перыяду кіравання Атабекаў Азербайджана. Музей мастацтваў Азербайджана, Баку

Вядомыя дзеячы мастацтва ў дзяржаве

У перыяд Ільдэгізідаў у рэгіёне квітнела персідская культура[8][9] і літаратура[9], асноўнай мовай была персідская[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Encyclopaedia Iranica. K. A. Luther «Atabakan-e Adarbayjan»
  2. The Cambridge History of Iran. Том 5, страница 177: Арыгінальны тэкст (англ.)   

In this fashion Arslan was installed at Hamadan in 556/1161 as nominal sultan. He remained under the tutelage of Eldigiiz, who took the title of Atabeg al-A’zam (“Supreme Atabeg”) and his vizier was Shihab al-Din Muhammad Nishapuri, formerly minister to Inanch-Sonqur of Ray. Arslan now married Muhammad’s widow, the Khatun-i Kirmani. This succession was nevertheless disputed. Inanch of Ray was temporarily mollified by the marriage of his daughter to Pahlavan b. Eldigiiz, but the caliph refused to recognize Arslan as sultan, fearing the constitution of a powerful Saljuq-Eldigiizid state in western Iran. 3. The Encyclopaedia of Islam. Том 8 «NED-SAM», страница 944: Арыгінальны тэкст (англ.)   

During his six years or so as sultan, Muhammad (II) tried energetically to restore the Saldjuk position in ’lrak, defeating his uncle and rival Sulayman Shah and besieging Baghdad (551-2/1157) before illness and death overtook him with his task inaccomplished. The Turkish commanders were at variance over the choice of a successor, for the prestige of the Saldjuk name still demanded a Saldjuk prince as nominal supreme ruler in western Persia. In 556/1161 Eldigiiz’s candidate Arslan b. Toghril was installed in the capital Hamadhan, but the caliph al-Mustandjid [q.v.] refused to recognise him as sultan, fearing the constituting of a powerful Saldjuk-Eldigiizid state which would once again reduce caliphal power. 4. Дзяржава Ільдэгізідаў на карце рэгіёна ў пачатку XIII стагоддзя з Вялікай савецкай энцыклапедыі 5. Дзяржава Ільдэгізідаў на карце рэгіёна ў канцы XII—пачатку XIII ст.(недаступная спасылка) з Савецкай гістарычнай энцыклапедыі 6. Энцыклапедыя Брытаніка. Артыкул: Eldegüzid dynasty: Арыгінальны тэкст (англ.)   

Eldegüzid dynasty, also spelled Ildigüzid, Ildegüzid, Ildegizid, or Ildenizid, (1137–1225), Iranian atabeg dynasty of Turkish origin that ruled in Azerbaijan and Arrān (areas now in Iran and Azerbaijan). 7. Encyclopaedia Iranica. K. A. Luther «Atabakan-e Adarbayjan»: Арыгінальны тэкст (англ.)   

Sources such as Ḥosaynī’s Aḵbār (p. 181 and passim) make it clear that members of the family always considered Naḵǰavān their home base. 8. C.E. Bosworth, «Ildenizids or Eldiguzids», Encyclopaedia of Islam, Edited by P.J. Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P. Heinrichs et al., Encyclopædia of Islam, 2nd Edition., 12 vols. with indexes and etc., Leiden: E. J. Brill, 1960—2005. Vol 3. pp 1110—111. Excerpt 2 Арыгінальны тэкст (англ.)   

The Turkish Ildenizids shared to the full in the Perso-Islamic civilization 9. 1 2 3 Peter J. Chelkowski, «Mirror of the Invisible World», New York: Metropolitan Museum of Art, 1975. pp 2 Арыгінальны тэкст (англ.)   

During the last quarter of the twelfth century, when Nizami began his Khamseh, Seljuq supremacy was on the decline and political unrest and social ferments were increasing. However, Persian culture characteristically flourished when political power was diffused rather than centralized, and so Persian remained the primary language, Persian civil servants were in great demand, Persian merchants were successful, and princedoms continued to vie for the service of Persian poets. This was especially true in Ganjeh, the Caucasian outpost town where Nizami lived.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Ірана
Катэгорыя·Сельджукіды
Катэгорыя·Зніклі ў 1225 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·З’явіліся ў 1136 годзе