wd wp Пошук:

Дзюпкун

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзюпкун (значэнні). Дзюпку́н (руск.: Дюпку́н[3]) — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Курэйка (прыток Енісея).

Плошча паверхні возера складае 199[2] (212,5[3], ад 199 да 212[1]) км². Даўжыня 125[1] км, шырыня 2,5[1] км. Плошча вадазбору 27 700 км².

Катлавіна возера мае тэктанічнае паходжанне і моцна выцягнутая на дне даліны ракі Курэйка. Возера мае вялікую глыбіню. Жыўленне вадой пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў ліпені. Вада возера вызначаецца чысцінёй і нізкай мінералізацыяй[1]. Багатае рыбай.

Непадалёк ад паўднёвага берага возера знаходзіцца вадаспад Тальнікавы, які лічыцца самым высокім у Расіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Измайлова А. В. Дюпкун // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 Озеро Дюпкун // Государственный водный реестр РФ
  3. 1 2 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 420. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Краснаярскага края
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96