У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзюпкун (значэнні). Дзюпку́н (руск.: Дюпку́н[3]) — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Курэйка (прыток Енісея).
Плошча паверхні возера складае 199[2] (212,5[3], ад 199 да 212[1]) км². Даўжыня 125[1] км, шырыня 2,5[1] км. Плошча вадазбору 27 700 км².
Катлавіна возера мае тэктанічнае паходжанне і моцна выцягнутая на дне даліны ракі Курэйка. Возера мае вялікую глыбіню. Жыўленне вадой пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў ліпені. Вада возера вызначаецца чысцінёй і нізкай мінералізацыяй[1]. Багатае рыбай.
Непадалёк ад паўднёвага берага возера знаходзіцца вадаспад Тальнікавы, які лічыцца самым высокім у Расіі[1].