wd wp Пошук:

Дзьмухавец

Дзьмухавец, Дмухавец[3], Адуванчык[4] (Taráxacum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.

Апісанне

Дзьмухавец — расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча.

Лісце голае, перыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.

Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак.

Усе часткі расліны ўтрымліваюць густы белы малочнападобны сок.

Цвіце дзьмухавец ў маі, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня.

Пашырэнне

Пашыраны ў халодных і ўмераных паясах зямнога шара, за выключэннем высакагорных раёнаў і арктычных шырот. На Беларусі расце адуванчык лекавы (Taraxacum officinale).

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Дзьмухавец Дзьмухаўцы, якіх існуе звыш двух тысяч апаміктычных мікравідаў і каля сямідзесяці так званых «буйных» ці зборных відаў.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Дзьмухавец, Адуванчык у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.126

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дзьмухавец