wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацяш. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала» (у арэндзе з брэсцкага «Руха»).

Клубная кар’ера

З 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[1], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[2]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсеналу»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 мая 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльБАТЭ184
2019дубльБАТЭ2815
2020Д2Арсенал234
2021Д2Арсенал308
2022Д1Арсенал

Зноскі

  1. “Арсенал” арендовал пятерых дублеров БАТЭ
  2. Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав “Руха”
  3. “Арсенал” продлил аренду Матяша и близок к заключению контрактов с вратарем “Шахтера” и хавбеком БАТЭ
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта