wd wp Пошук:

Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прусак. Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак (1859[1] — пасля 1917) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар. Брат архітэктара Канстанціна і ваеннага інжынера Мікалая Прусакоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1859 годзе. У 1868-72 гадах вучыўся ў Варонежскім Міхайлаўскім кадэцкім корпусе(руск.) бел.[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1881 годзе скончыў курс у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1]. Выпушчаны са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класа. У сакавіку 1882 года паступіў на службу ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў[1].

Спачатку працаваў тэхнікам па чарцёжнай частцы, потым, з 1884 года прызначаны памочнікам вытворцы спраў таго ж Камітэту і ў 1890 годзе пераведзены на службу ў Кантроль Міністэрства Імператарскага Двара — рэвізорам-тэхнікам[1].

За час службы ў Камітэце быў у дзвюх камандзіроўках: у 1885 годзе — у г. Старой Ладазе для вышукання спосабаў да захавання старажытнай крэпасці «Рурыкава гарадзішча» і ў 1889 годзе — у Віцебскай губерні па справе аб ўладкаванні ў ёй сельскіх лячэбных устаноў[1].

З 1887 года складаўся членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў(руск.) бел.[3].

Творчасць

Вынікам камандзіроўкі ў Віцебскую губерню стаў падрабязна распрацаваны ім тып сельскай лячэбніцы і праект вялікага дома для душэўна-хворых[1].

Д. Прусак прымаў удзел у многіх пабудовах, галоўным чынам у Пецярбургу[1][4]. У тым ліку, саўмесна з грамадзянскім інжынерам В. А. Касяковым(руск.) бел., кіраваў пабудовай мураванага храма(руск.) бел. на 2000 чалавек у Галернай гавані(руск.) бел.[1]. Яму ж належыць праект, а часткова і пабудова дома Панаева на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу[1].

Асобныя творы

Паштоўка з выглядам Панаеўскага тэатра
Бальніца абшчыны Святой Яўгеніі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 278-79 (руск.)
  2. ПРУССАК Дмитрий Константинович(недаступная спасылка) (руск.)
  3. ПРУССАК Дмитрий Константинович (руск.)
  4. Будынкі Д. Прусака ў Пецярбургу
  5. ОБЩИНА СВЯТОЙ ЕВГЕНИИ (руск.)
  6. Пруссак Дмитрий Константинович (руск.)
  7. Пруссак Владимир Федорович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены Пецярбургскага таварыства архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай