wd wp Пошук:

Адміралцейская набярэжная

Адміралцейская набярэжная (руск.: Адмиралте́йская набережная; з 1918 года па 13 студзеня 1944 года — «набярэжная Рашаля») — набярэжная ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць па левым беразе ракі Вялікай Нявы і 2-га Адміралцейскага вострава. Пачынаецца ад скрыжавання Дварцовага праезда з Дварцовай набярэжнай і Дварцовым мостам, заканчваецца Сенацкай плошчай.

Набярэжная была створана, калі ў 1844 годзе ўсе суднабудаўнічыя працы былі перанесены ў Галерную гавань, і ў сувязі з гэтым былі засыпаны усе каналы і басейны на тэрыторыі Адміралцейства.

У 1909 і 1910 гадах перад прыстанямі былі ўстаноўлены скульптурныя групы «Пётр I ратуе тапельцаў у Лахце ў 1724 годзе» і «Цар-цясляр».

З 1912 года пачалося будаўніцтва Дварцовага моста, і ў сувязі з гэтым у 1914—1916 гадах прыстань была разабрана і перанесена на новае месца, ніжэй па цячэнні — у старце варот усходняга павільёна Адміралцейства. Парфіравыя вазы былі перанесены на Пятроўскую прыстань.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Набярэжныя Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта