wd wp Пошук:

Дзмітрый Антонавіч Палітыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палітыка. Дзмітрый Антонавіч Палітыка (15 мая 1915, в. Гарывец, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 18 красавіка 1965, Мінск) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнаўца.

Дзмітрый Палітыка. Партрэт работы Х. Ліўшыца, 1957 г.

Біяграфія

Нарадзiўся 15 мая 1915 года ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю на вёсцы, скончыў сямiгодку ў Чашніках, затым вучыўся ў Мінскім і Лепельскім педагагічных тэхнікумах (1930—1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Копцевічы. У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педінстытута, дзе працаваў у літаратурным кабінеце. Выкладаў у Полацкім педвучылішчы. У 1936—1937 служыў у Чырвонай Армii, атрымаў спецыяльнасць авіятэхніка. У 1937—1941 i 1944—1945 гг. выкладаў рускую літаратуру ў педтэхнiкуме i педінстытуце г. Магiлёва.

У гады вайны быў залічаны ў рэзерв як авіяцыйны спецыяліст, знаходзіўся ў эвакуацыі у Башкірскай АССР (працаваў дырэктарам школы, загадчыкам райана). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б), абаранiў кандыдацкую дысертацыю «А. И. Гончаров и литературная борьба 1860-х гг.». З 1950 года загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры (пазней кафедрай літаратуры і журналістыкі) Рэспубліканскай Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У другой палове 1950-х быў кiраўнiком секцыі крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1960 годзе цяжка захварэў (абвастрэнне сухотаў, на якiя пачаў пакутаваць у час эвакуацыі), але працягваў працу да канца жыцця.

Памёр 18 красавіка 1965 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Барэльеф на надмагільным помніку работы С. І. Селіханава.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1932 годзе. З 1946 года выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі даследаванні: «О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся» (1952), «Великий русский писатель-сатирик М. Е. Салтыков-Щедрин» (1955), «Беларуская пасляваенная проза» (1958); «Роман И. А. Гончарова „Обрыв“» (1962); Манаграфія «Янка Купала-перакладчык» (1959, другое, дапоўненае выданне 1986) — адно з першых у беларускім літаратуразнаўстве даследаванняў па праблеме паэтычнага перакладу. У зборнік «Сляды часу» (1967) увайшлі лепшыя літаратурна-крытычныя артыкулы Д. А. Палітыкі.

Архiў Д. А. Палітыкі (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі рускімі літаратуразнаўцамі М. К. Піксанавым і М. Ф. Бельчыкавым) захоўваецца у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, ф. 167 Архівавана 20 кастрычніка 2019..

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа (Магілёў)
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі