wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Платонаў. Дзмітрый Платонаў (нар. 7 лютага 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера

Клубная

Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку-БДУ». Потым два сезоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клуба, пайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 года перайшоў у «Гомель». У сезоне 2010 у першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клуб вярнуўся ў вышэйшую лігу. У другой палове сезона 2011 не гуляў па прычыне траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Пачаў сезон іграком асновы, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу пасля вяртання, 12 мая 2013 года, адзначыўся хет-трыкам у вароты мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года атрымаў чарговую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасля выхаду на замену. У канцы сезона стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сезон 2014 забіў 6 галоў, з іх 4 — пасля выхаду на замену.

У лютым 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[5]. У сезоне 2015 здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце. Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лютым 2016 года пакінуў Жодзіна[6].

У сакавіку 2016 года перайшоў у юрмальскі «Спартак»[7]. Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016.

У студзені 2018 года стаў іграком іншага латвійскага клуба — РФШ[8]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стала вядома, што латвійскі клуб не стане падаўжаць кантракт з нападнікам на наступны сезон[9].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў[10] і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[11].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я

Дзмітрый мае брата-блізнюка Паўла, таксама футбаліста.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльЗорка-БДУ91
2004дубльЗорка-БДУ101
2005Д1Зорка-БДУ237
2006Д1БАТЭ182
2007Д1БАТЭ191
2008Д1Граніт-Мікашэвічы233
2009Д1Шахцёр243
2010Д2Гомель2825
2011Д1Гомель82
2012Д1Гомель288
2013Д1Тарпеда-БелАЗ103
2014Д1Тарпеда-БелАЗ196
2015Д1Тарпеда-БелАЗ247
2016Д1Спартак2112
2017Д1Спартак164
2018Д1РФШ121

Зноскі

  1. Dmitri Platonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_platonov/
  3. Дмитрий и Павел Платоновы перешли в “Торпедо-БелАЗ”
  4. Дмитрий Платонов продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  5. Дмитрий Платонов продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  6. Дмитрий Платонов покинул “Торпедо-БелАЗ”
  7. Дмитрий Платонов стал четвертым белорусским игроком в юрмальском “Спартаке”
  8. Дмитрий Платонов перешел в рижский РФС
  9. Рижский РФС не будет продлевать контракт с Дмитрием Платоновым
  10. Платонов и Текло не подошли брестскому “Динамо”
  11. Двукратный чемпион Беларуси и Латвии завершил карьеру в 33 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Юрмала
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта