wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіновіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Зіновіч (нар. 29 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

З 2012 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нафтанам» (4:0). У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3].

Сезон 2015 распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да кастрычніка. Пасля аднаўлення ад траўмы вярнуў месца ў асноўным складзе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Дынама»[4]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года пакінуў «Дынама»[5] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. Сезон 2017 пачаў у якасці аднаго з асноўным цэнтральных абаронцаў мінчан. У верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У чэрвені 2019 года вярнуўся ў строй, але з’яўляўся на полі рэдка, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца «Іслаччу» і падпісаў кантракт з клубам[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з ліпені да кастрычніка не з’яўляўся на полі, у лістападзе вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19). 17 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Літвы. У студзені 2015 года прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, правёў 5 матчаў. У студзені 2016 года правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасці, пасля чаго больш не выклікаўся ў зборную.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінскБеларусь326
2014Д1МінскБеларусь20
2015Д1МінскБеларусь80
2016 (1)Д1ДынамаБеларусь90
2016 (2)Д1БелшынаБеларусь111
2017Д1МінскБеларусь202
2018Д1МінскБеларусь170
2019Д1МінскБеларусь40
2020Д1МінскБеларусь80
2021Д1ІслачБеларусь150

Зноскі

  1. Dmitri Zinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52076-zinovich-d-a
  3. Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в “Минске”
  4. “Минск” отдал Зиновича в аренду брестскому “Динамо”
  5. Дмитрий Зинович вернулся в “Минск” из аренды в брестском “Динамо”
  6. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
  7. «Минск» провел первую тренировку Архівавана 19 студзеня 2017.
  8. Ряд игроков покинули «Минск»
  9. “Ислочь” подписала контракт с Дмитрием Зиновичем
  10. Дмитрий Зинович покинул “Ислочь”
  11. Дмитрий Зинович сменил “Ислочь” на “Белшину”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст