wd wp Пошук:

Дзмітрый Алегавіч Рагозін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагозін. Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (руск.: Дмитрий Олегович Рогозин; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, зараз Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма».

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька — Алег Канстанцінавіч Рагозін быў генералам. Маці — Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева) была лекаркай.

Навука

Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (зараз Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: Англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.

Работа

Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах папасць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў.

Пасол Думы

У сакавіку 1997 года Дз. Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў яры вораг Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі. У 1998—1999 гадах спрабаваў адсунуць ад улады Ельцына.

Прыход Пуціна

Дзмітрый Мядзведзеў і Дзмітрый Рагозін

Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны паслом Расіі пры НАТА[1]. 23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада Расіі[2]. Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 18 мая 2018 года быў вызвалены з пасады.

Інцыдэнты

8 мая 2014 года самалёту, якім ляцеў Дзмітрый Рагозін у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і Румынію[3]. На наступны дзень Румынія таксама закрыла для гэтага самалёта сваю паветраную прастору праз увядзенне персанальных санкцый з боку Еўрапейскага саюза, а сам Рагозін заявіў, што ў наступны раз паляціць на Ту-160, а таксама дадаў, што вылятае, нягледзячы на забарону. Самалёт сапраўды перасёк мяжу Украіны, але за некаторы час ён вярнуўся ў Кішынёў[4], што адбылося, паводле інфармацыі расійскіх СМІ, з дапамогай двух украінскіх МіГ-29[5]. Пасля таксама рэйсавым самалётам вярнуліся і іншыя прадстаўнікі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Указ Президента Российской Федерации от 6 апреля 2009 года № 356 Архівавана 28 ліпеня 2013.
  2. Дмитрий Рогозин назначен Заместителем Председателя Правительства
  3. Расійскаму віцэ-прэм’еру забаранілі ляцець у Малдову цераз Украіну.(недаступная спасылка) ТВі. 08.05.2014.
  4. Румынія закрыла сваю паветраную прастору для расійскага чыноўніка. Архівавана 17 мая 2014. ТВі. 09.05.2014.
  5. Украіна прымусова пасадзіла борт з Мядзінскім пры дапамозе двух МіГ-29. РИА «Новости». 09.05.2014. (руск.)
  6. Самалёт з расійскімі палітыкамі, якіх раней не прапусцілі праз паветраную прастору Украіны, прызямліўся ў Маскве. RT. 09.05.2014. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Дыпламаты Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу» (Татарстан)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Сталыпіна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Постаці Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)