wd wp Пошук:

Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семянкевіч. Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч (нар. 1961) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1983 годзе БПІ. Працаваў у праектным інстытуце «Белжылпраект», у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 19962011 гадах намеснік дырэктара па інфарматыцы і навуковых даследаванням НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Адначасова з 1996 па 2010 выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

З 2011 года намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. 17 мая 2019 года вызвалены ад пасады ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта[1].

З’яўляецца членам Беларускага Саюза Архiтэктараў, дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі БНТУ.

Творчасць

Асноўныя працы (у якасці кіраўніка): дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (2000, 2007), схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Гродзенскай і Віцебскай абласцей (2003), Тэрытарыяльная комплексная схема планавання і горадабудаўнічага развіцця тэрыторый Калінінградскай вобласці (2000), Генеральны план развіцця прыморскай зоны Калінінградскай вобласці (2002), генеральныя планы сельскагаспадарчага развіцця мікракамун Ата Педрэгаль, Лас Пакас і Ла Педрэра ў Венесуэле (2007—2010), дэталёвыя планы горадабудаўнічага развіцця гарадоў-спадарожнікаў Барынас і Тэхерыес у Венесуэле (2007—2010).

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац і публікацый: навучальны дапаможнік «Эканоміка рэгіёна» (у сааўт., 2002); «Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г.» (у сааўт., 2004); навучальны дапаможнік «Горадабудаўніцтва і рэгіянальная планіроўка» (2005); «Тэрытарыяльнае планаванне ў Рэспубліцы Беларусь» (у сааўт., 2007). Potentials of the East-Baltic States, Russia and Belarus. Raumplanung und — entwicklung in der Ostseeregion. Heft; The Baltic Sea Region Yesterday, Today and Tomorrow — Main Spatial Trends/Hanell, Bengs, Bjarnadóttir, Platz & Spiekermann, 2000. 218 p. ISSN 1403—2511 Nordregio WP 2000:10 (у сааўт.) і інш.

Праведзены даследаванні і распрацаваны асноўныя кірункі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь(2007); тэхнічны кодэкс «Склад, змест і парадак распрацоўкі схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей, груп раёнаў раёнаў» (2006).

Зноскі

  1. Урад вызваліў з пасадаў трох намеснікаў міністраў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва