wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (20 мая 1929, вёска Галкі, Брагінскі раён) — беларускі філосаф і метадолаг навукі, спецыяліст ў галіне філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, гісторык філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Доктар філасофскіх навук (1972), прафесар (1974), акадэмік НАН Беларусі (1989; чл.кар. з 1974).

Біяграфія

Скончыў з залатым медалём Брагінскую сярэднюю школу (1947), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952), быў пакінуты пры аспірантуры. У 1955 абараніў кандыдацкую дысертацыю і паступіў на працу ў Інстытут філасофіі і права АН БССР: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1962 — загадчык аддзела. У 1972 абараняе доктарскую дысертацыю па тэме «Узаемасувязь катэгорый дыялектыкі». У 1974 г. выбіраецца членам-карэспандэнтам, а ў 1989 г. — акадэмікам Акадэміі навук. З 1989 па 1994 — дырэктар Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. З 1994 па 2006 узначальваў аддзел логікі і метадалогіі навуковага пазнання, з 2006 — галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцылінарных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Навуковы ўклад

Асноўнымі кірункамі навуковых даследаванняў Дз. І. Шыраканава з’яўляюцца распрацоўка праблем дыялектыкі, логікі, тэорыі навуковага пазнання, выяўленне іх метадалагічнай функцыі ў сучаснай навуцы і сацыяльным жыцці; аналіз працэсаў развіцця і ўнутранай узаемасувязі філасофскіх катэгорый і паняццяў, іх змястоўнай ролі ў вывучэнні грамадства і прыроды; даследаванне філасофскіх праблем прыродазнаўства, сучасных заканамернасцей яго развіцця; вывучэнне працэсаў фарміравання філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі.

На аснове прынцыпу гістарызму распрацавана канцэпцыя пазнавальнай і эўрыстычнай сутнасці філасофскіх паняццяў і катэгорый як цэласнай сістэмы. Паказана аднабаковасць і неабгрунтаванасць прынцыпу жорсткага дэтэрмінізму, які атрымаў шырокую распаўсюджанасць у філасофскай літаратуры. Была прапанавана разгорнутая характарыстыка паняццяў рознай ступені агульнасці і іх лакальных і глабальных узаемасувязей, даследаваны шляхі (канкрэтна-навуковыя, агульнанавуковыя і філасофскія) фарміравання такіх паняццяў у катэгарыяльных структурах і сістэмах, якія яны ўтвараюць. На аснове аналізу паняцця субстанцыі раскрыта ўзаемадзеянне дзвюх форм катэгарыяльных адносін — каўзальна-дэтэрмінісцкай і структурна-сістэмнай, якія ўзаемадапаўняюць адна другую.

Аўтар 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, суаўтар 14 манаграфій.

Выбраныя працы

Ушанаванне

Ордэн «Знак Пашаны» (1967), медаль «За доблесную працу» (1970). За калектыўную працу беларускіх даследчыкаў «Дэтэрмінізм, сістэмы, развіццё» ён узнагароджаны Залатым медалём ВДНГ. Ордэн Францыска Скарыны (1999). Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2010 г.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»