wd wp Пошук:

Дэтэрмінізм

Дэтэрміні́зм (лац.: Determinatus — вызначаны, абмежаваны) — філасофскае матэрыялістычнае вучэнне пра агульную аб’ектыўную абумоўленасць з’яў прыроды, грамадства і чалавечай псіхікі, у прыватнасці волі. Галоўным у дэтэрмінізме з’яўляецца палажэнне аб прычыннасці, як такой сувязі з’яў, пры якой адна з’ява (чыннік) пры пэўных умовах спараджае іншую (дзеянне).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Анталогія
Катэгорыя·Філасофія навукі
Катэгорыя·Філасофскія кірункі і школы