wd wp Пошук:

Дзмітар Звонімір

Дзмі́тар Зво́німір (Дзмітрый Звонімір; харв.: Dmitar Zvonimir; памёр 20 красавіка 1089) — кароль Харватыі з дынастыі Трпіміравічаў, які кіраваў у 10761089 гадах. У часы яго кіравання харвацкае каралеўства знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасці, пасля яго смерці пачаўся хуткі заняпад.

Біяграфія

Дзмітар Звонімір быў прадстаўніком старэйшай галіны Трпіміравічаў, Святаславічаў. Кароль Светаслаў Суранья быў адхілены ад улады ў 1000 годзе братамі Гаіславам і Крэшымірам, і з таго часу Харватыяй кіравалі спадчыннікі апошняга, Крэшыміравічы. Святаславічы з 1027 года ўсталявалі сваю ўладу над Славоніяй. Дзмітар Звонімір стаў банам Славоніі ў сярэдзіне 1070-х гадоў. Кароль Петар Крэшымір IV у абмен на рэінтэграцыю Славоніі ў Харвацкае каралеўства зрабіў Звоніміра сваім саветнікам, банам Харватыі і сваім фактычным спадчыннікам (у Петара Крэшыміра не было сыноў).

У 1075 годзе нарманы ўварваліся ў Харватыю і аблажылі Раб. У гэты ж перыяд памёр кароль Петар Крэшымір, паводле некаторых крыніц, у нарманскім палоне. Пасля смерці караля ў краіне ўспыхнула міжусобіца: частка харвацкай знаці, настроеная супраць Звоніміра, выбрала каралём бана Славаца.

Каранацыя Дзмітара Звоніміра

Гэтыя выбары супраць волі Папы Рымскага і жадання багатых далмацінскіх гарадоў прывялі да таго, што супраць Славаца былі прызваныя нарманскія сілы. Паводле паведамлення старой харвацкай хронікі, Славац быў разбіты на Рабе і кінуты ў вязніцу[2]. Сучасныя даследчыкі лічаць, што ў гэтым паведамленні ідзе гаворка пра паражэнне на Рабе Петара Крэшыміра, а Славаца згадаюць памылкова. Славац згаданы як кароль усяго ў некалькіх дакументах і фактычна не кіраваў[2]. Перыяд міжцарства 1074—1075 гадоў завяршыўся зацвярджэннем на троне Дзмітара Звоніміра пры падтрымцы Папы Рыгора VII. Звонімір быў каранаваны ў Салоне 8 кастрычніка 1076 года пасланцам папы, пры гэтым выкарыстоўваліся адмыслова створаная карона.

Заручыны Дзмітара Звоніміра і Алены

Звонімір працягнуў паспяховую ўнутраную і знешнюю палітыку свайго папярэдніка Петара Крэшыміра. Унутраныя рэформы прывялі да эканамічнага ўздыму, у прыватнасці, было цалкам адменена рабства. Кароль зрабіў сваёй сталіцай горад Кнін, які атрымаў мянушку «Звоніміраў горад». Знакамітая Башчанская пліта, найстаражытны помнік харвацкага глагалічнага пісьменства, змяшчае згадку пра караля Звоніміра і створана неўзабаве пасля яго смерці.

У знешняй палітыцы Дзмітар Звонімір працягнуў курс на збліжэнне з папскім прастолам і ў той жа час заняў больш варожую пазіцыю ў дачыненні да Візантыі, чым Петар Крэшымір IV. Звонімір усталяваў саюзніцкія адносіны з нядаўнім ворагам, нарманамі, і калі нарманскі граф Роберт Гвіскар у пачатку 1080-х гадоў уварваўся ў балканскія правінцыі Візантыі, Дзмітар Звонімір паслаў яму на дапамогу войска.

Помнік Дзмітару Звоніміру ў Кніне

Дзмітар Звонімір быў у шлюбе з Аленай, сястрой караля Венгрыі Ласла Святога і дачкой Белы I. Праз гэты шлюб ён парадніўся не толькі з кіруючым домам Венгрыі, але таксама і з каралеўскімі сем’ямі Польшчы, Даніі, Балгарыі і Візантыі. У гэтым шлюбе нарадзілася двое дзяцей: сын Радаван, які памёр раней, чым сам Звонімір і дачка Клаўдзія. У сувязі з адсутнасцю спадчыннікаў у караля, харвацкі трон перайшоў пасля яго смерці да апошняга прадстаўніка дынастыі Трпіміравічаў Сцепана II, унука Сцепана I і пляменніка Петара Крэшыміра IV.

Існуе некалькі версій смерці Дзмітара Звоніміра ў 1089 годзе[3]. Паводле некаторых крыніц, ён памёр натуральнай смерцю, аднак у «Летапісе папа Дукляніна» паведамляецца, што ён быў забіты ўласнымі салдатамі з прычыны закліку да харватаў ісці вызваляць Гроб Гасподні; гэта ідэя была непапулярнай сярод знаці і ў арміі. Пазнейшая прыпіска да «Летапісу папа Дукляніна» выкладае легенду пра праклён, які нібыта прамовіў паміраючы кароль, прадказаўшы, што харваты страцяць сваю дзяржаву і на шмат стагоддзяў апынуцца пад чужым кіраваннем.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 Kralj Slavac:Povijesni pregled i historiografske teze
  3. Каментарыі да Летапісу папа Дукляніна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1089 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Харватыі
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Дынастыя Трпіміравічаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Пахаваныя ў Харватыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі харвацкія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Трпіміравічы