wd wp Пошук:

Джэймс Мак-Клейн

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэймс Мак-Клейн (англ.: James McClean; нар. 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Уіган Атлетык» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі.

Клубная ар’ера

«Дэры Сіці»

Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»[3]. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»[4].

«Сандэрленд»

9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантракт[5]. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»[6], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1[7]. 3 студзеня 2012 года забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык».

«Уіган Атлетык»

8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»[8]. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1.

«Вест Бромвіч Альбіён»

Па выніках сезона 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня [[2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён».

«Сток Сіці»

У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў[9].

Вяртанне ва «Уіган Атлетык»

У жніўні 2021 года вярнуўся ва «Уіган Атлетык», падпісаўшы аднагадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

Джэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірландыі[10], аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірландыі[11]. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Зноскі

  1. James McClean // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James McClean // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Derry sign up first four players. BBC Sport
  4. Everton FC eyeing move for talented young Irishman James McClean. Liverpool Echo
  5. Derry winger James McClean completes Sunderland move. BBC Sport
  6. Steve Bruce: James McClean is worth a risk. Evening Chronicle
  7. Sunderland 2-1 Blackburn. BBC Sport
  8. McClean decomes tenth summer signing. Wigan Athletic FC.
  9. «Сток Сити» объявил о переходе Макклейна за 6 млн фунтов. by.tribuna.com.
  10. Northern Ireland recall Rangers’ David Healy for Faroe Islands game. The Guardian
  11. James McClean switches from N Ireland to Republic. BBC Sport

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Ірландыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэры Сіці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Інстытут
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэры
Катэгорыя·Ігракі ФК Сток Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Ірландыі
Катэгорыя·Футбалісты Паўночнай Ірландыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сандэрленд