wd wp Пошук:

Джумаш Асаналіеў

Джумаш Асаналіеў (1 (10) мая 1923, сяло Атуз-Уул, цяпер Ак-Суйскі раён, Ісык-Кульская вобласць, Кыргызстан — 1 (25) чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (22.7.1944), гвардыі яфрэйтар.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 мая 1923 года ў сяле Атуз-Уул (цяпер Ак-Суйскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кіргізіі) ў сям’і селяніна. Кіргіз.

Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1942 годзе Пржэвальскім раённым ваенным камісарыятам. У дзеючай арміі з сакавіка 1943 года[1]. Удзельнічаў у бітве пад Курскам.

Кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту гвардыі яфрэйтар Асаналіеў адным з першых 24 чэрвеня 1944 года пераправіўся з кулямётам праз раку Заходняя Дзвіна ля вёскі Лабейкі (Шумілінскі раён Віцебскай вобласці)[1]. У ходзе бою быў цяжка паранены камандзір кулямётнага разліку. Асаналіеў замяніў выбыўшага з ладу камандзіра. Заняўшы агнявую пазіцыю, разлік Асаналіева адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка.

25 чэрвеня 1944 года разрывам варожай міны байцы разліку былі выведзеныя з ладу. Застаўшыся адзін, Асаналіеў працягваў весці бой. Падпусціўшы на блізкую адлегласць контратакі гітлераўцаў, ён расстрэльваў іх ва ўпор. Было ўжо знішчана каля 20 гітлераўцаў[1]. Калі скончыліся боепрыпасы — у ход пайшлі гранаты. Калі ворагі падышлі зусім блізка, не жадаючы здавацца ў палон, ён апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў, якія акружылі яго[1].

Пахаваны на вайсковых могілках каля вёскі Узрэчча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі яфрэйтару Асаналіеву Джумашу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Асаналиев Джумаш // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 131. — 496 с. — 8 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Джумаш Асаналіеў на сайце «Героі краіны» (Праверана 20 сакавіка 2011)

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісык-Кульскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза