wd wp Пошук:

Джуліян Барнс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барнс.

Джуліян Барнс (англ.: Julian Barnes; 19 студзеня 1946[5]) — англійскі пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Лаўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[6].

Біяграфія і творчасць

Джуліян Барнс нарадзіўся ў Лестэры (Англія) 19 студзеня 1946 года. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лонданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасля заканчэння школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардскага ўніверсітэта. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па кафедры сучасных заходнееўрапейскіх моў. Пасля гэтага працаваў лексікографам для Оксфардскага англійскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнс пачаў працаваць рэцэнзентам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 года ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнс публікаваў пад псеўданімам Дэн Кавана. Пасля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «метралэнд», як узнагароджаны прэміяй Сомерсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакалення бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя свету ў 10½ частках» (1989) з’явіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філасофскіх пытанняў пра сутнасць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае і будучае.

Сярод твораў Барнса ёсць навелы пра каханне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханне і гэтак далей». Раман «Чыюк Флабера» ўяўляе сабой цікавае даследаванне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнс стаў героем кнігі «Дзённік Брыджэт Джонс», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасцю.

Узнагароды

Барнс тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расійскія выдавецтвы не першы год хібна ўяўляюць Барнса як лаўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Англійскія букмекеры лічылі Барнса фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

Творы

Раманы і аповеды

Пад псеўданімам Дэн Кавана

Дакументальная проза

Зноскі

  1. Julian Barnes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julian Barnes // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/1985/03/10/books/obsessed-with-the-hermit-of-croisset.html
  4. http://www.nytimes.com/1986/12/28/books/barnes-before.html
  5. Біяграфія Джуліяна Барнса Архівавана 14 мая 2011.(англ.)
  6. Букера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс, Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Феміна
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Букераўскай прэміі
Катэгорыя·Дакументальная проза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных