wd wp Пошук:

Джуліа Кампі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кампі.

Джуліа Кампі (іт. Giulio Campi; 1502, Крэмона — 1572, Крэмона) — італьянскі мастак.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў Крэмоне ў 1502 годзе. Джуліа Кампі быў старэйшым сынам мастака Галеаца Кампі. Першыя ўрокі атрымаў ад бацькі. У 1522 годзе ён паступіў у майстэрню Джуліа Рамана ў Мантуі, дзе, акрамя жывапісу, вывучаў таксама скульптуру і архітэктурнае майстэрства. Наведаў Рым. У некаторых працах ён супрацоўнічаў з Каміла Бакачына, сынам Бакача Бакачына, у якога Кампі, магчыма, таксама навучаўся. Яго браты Вінчэнца Кампі і Антоніа Кампі таксама сталі вядомымі мастакамі.

Найбольш вядомай яго працай з’яўляецца алтарная выява сабора Сан-Абандыа ў Крэмоне (1527), дзе Кампі аднавіў выяву Дзевы Марыі з двума святымі рыцарамі Цэльса і Назара. Карціна гэта выканана ў стылі венецыянскай школы жывапісу. Вядомыя таксама фрэскі пэндзля Джуліа Кампі ў крэмонскім саборы Санта-Маргарыта.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Giulio Campi // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giulio Campi // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмоне
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Крэмона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1502 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1572 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Крэмоне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў