wd wp Пошук:

Галеаца Кампі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кампі.

Галеаца Кампі (іт. Galeazzo Campi; каля 1477, Крэмона — 1536, Крэмона) — італьянскі мастак эпохі позняга Адраджэння.

Біяграфія

Галеаца Кампі быў вучнем мастака Бакача Бакачына. У пейзажах Кампі адчуваецца ўплыў Перуджына і Джавані Беліні. Г.Кампі быў заснавальнікам роду мастакоў, які жыў і працаваў пераважна ў Крэмоне ў сярэдзіне і канцы XVI стагоддзя; захаваліся шматлікія мастацкія працы сямейства Кампі. Найбольшую цікавасць уяўляе творчасць трох сыноў Галеаца Кампі — Джуліа Кампі, Антоніа Кампі і Вінчэнца Кампі.

Самымі вядомымі творамі Галеаца Кампі з’яўляюцца яго палотны Уваскрашэння Лазара (1515), а таксама выявы Марыі Магдаліны (сумесная праца з Тамаза Алені), Мадонны з немаўлём, св. Б’яджа і св. Антоніа, а таксама Мадонны з немаўлём, св. Джавані, св. Розай і св. Хрыстафорам (1518) і Мадонны з немаўлём і святымі (1519).

Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што Галеаца намаляваны на карціне свайго сына Джуліа Кампі «Гульня ў шахматы» (1530—1532).

Зноскі

  1. 1 2 Galeazzo Campi // RKDartists Праверана 25 верасня 2019.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Galeazzo Campi // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1536 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Крэмона
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Крэмоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных