wd wp Пошук:

Джордж Герберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Герберт. Джордж Герберт (англ.: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомеры, Уэльс — 1 сакавіка 1633, Бемертан, Уілтшыр) — выбітны англійскі паэт-метафізік, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філосафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву з дзесяццю дзецьмі[5].

Джордж навучаўся ў Вэстмінстэрскай школе, пасля ў кембрыджскім Каледжы Тройцы (16091613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыджскім універсітэце, у 16201628 быў грамадскім аратарам універсітэта. З 1624 — дэпутат парламенту. Яго кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Герберта.

Вітраж у царкве Св. Андрэя ў Бемертане. Джордж Герберт і яго сябар Нікалас Ферэр.

У 1630 Герберт стаў вясковым святаром у парафіі Бемертана, за 75 міляў ад Лондана, дзе правёў рэшту жыцця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для святароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Ферэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Хідынгу (Хантынгданшыр). Пасля яго смерці кніга вытрымала 8 выданняў.

Герберт пісаў таксама вершы на грэчаскай і лацінскай мовах.

Памяць

Залічаны да ліку святых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы адзначае яго дзень згодна з Календаром святых 1 сакавіка.

Беларускія пераклады

Верш «Адкупленне» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118549499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Amy M. Charles. A Life of George Herbert. — Cornell University Press, 1977. — С. 28.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэльсе
Катэгорыя·Памерлі ва Уілтшыры
Катэгорыя·Памерлі ў Бемертане
Катэгорыя·Памерлі ў 1633 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1593 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы