wd wp Пошук:

Джон Сінгер Сарджэнт

Джон Сінгер Сарджэнт (англ.: John Singer Sargent, 12 студзеня 1856, Фларэнцыя - 15 красавіка 1925, Лондан) — амерыканскі мастак, стрыечны брат вядомага батаніка Чарльза Сарджэнта, адзін з найбольш паспяховых жывапісцаў выдатнай эпохі.

Біяграфія

Поль Берцье. Партрэт Джона Сарджэнта, 1880-я гады

Сын урача, вучыўся ў Італіі, Германіі і Францыі дзе яго настаўнікам у 18741878 быў Эміль Агюст Каралюс-Дзюран. Раннія працы мастака высока ацаніў Генры Джэймс. У Францыі Сарджэнт зблізіўся з імпрэсіяністамі, цясней усяго — з Клодам Манэ (вядомая карціна Сарджэнта Клод Манэ, які працуе на ўзлеску лесу). Таксама сябраваў c Раберам дэ Мантэскью, Полем Элё. Па большай частцы жыў у Францыі і Вялікабрытаніі, шмат падарожнічаў па Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Блізкаму Усходу, часта бываў у Італіі, не раз прыязджаў у ЗША.

Джавані Балдзіні. Партрэт Джона Сарджэнта

Пахаваны ў Бруквудзе, графства Сурэй.

Творчасць

Яго нярэдка прылічаюць да імпрэсіяністаў, хоць узорамі для яго заставаліся Веласкес, Гейнсбара, Ван Дэйк (Радэн нават назваў яго, не без іроніі, Ван Дэйкам нашага часу). Найбольш вядомы як майстар віртуозных свецкіх партрэтаў, сярод мадэляў якіх былі натуршчыцы Разіна Ферара, Кармела Бертанья, Віржыні Гатро (Партрэт мадам Ікс), актрысы Элен Тэры і Элеанора Дузэ, пісьменніца Жудзіт Гацье, мастачка і фатограф, мецэнатка і збіральніца жывапісу Сара Сірс. Сярод мужчынскіх партрэтаў — партрэты Тэадора Рузвельта, Вудра Вільсана, Генры Джэймса, Роберта Льюіса Стывенсана, Уільяма Батлера Ейтса. Пісаў эфектныя жанравыя карціны («Кітайскія ліхтарыкі», 1885—86), эцюды-сцэнкі парыжскага жыцця ў манеры, блізкай да імпрэсіяністаў («Халео», 1882; «Пол Хелью з жонкай на эцюдах», 1889). З 1890-х г. ствараў імпрэсіяністычныя акварэльныя пейзажы. Аўтар манументальных размалёвак у Публічнай бібліятэцыцы ў Бостане (1890—1919).

Спадчына

У адрас Сарджэнта нярэдка выказваліся скептычна мастакі-імпрэсіяністы (напрыклад, Каміль Пісаро), крытыкі з групы Блумсберы (Роджэр Фрай). Аднак у 1960-я гады да Сарджэнта прыйшло шырокае прызнанне, яго выстаўкі адбыліся ў буйных музеях Еўропы і ЗША, ён дасягнуў рангу нацыянальнага і сусветнага класіка.

У цэлым ад мастака засталося каля 900 прац маслам, 2000 акварэляў, мноства графічных прац. Шэраг яго твораў захоўваецца ў амерыканскіх музеях, першым чынам — у Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку. У 2003 у Нью-Ёрку з вялікім поспехам прайшла выстаўка «Жанчыны Джона Сарджэнта».

Зноскі

  1. 1 2 Сарджент Джон Сингер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 Union List of Artist Names
  3. 1 2 RKDartists
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. https://www.metmuseum.org/toah/hd/sarg/hd_sarg.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы