wd wp Пошук:

Джон Рэскін

Джон Рэ́скін, або Раскін (англ.: John Ruskin) (8 лютага 1819 — 20 студзеня 1900) — англійскі тэарэтык мастацтва, гісторык, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў у 1839 годзе Оксфардскі ўніверсітэт. Выкладаў у 1-м Рабочым каледжы. Быў паслядоўнікам Т. Карлайля. У творах «Сучасныя жывапісцы» (т. 1—5, 1843— 1860), «Сем светачаў архітэктуры» (1849), «Камяні Венецыі» (т. 1—3, 1851—53), «Палітычная эканомія мастацтва» (1857) развіваў канцэпцыю адзінства прыгажосці і дабрыні А. Шэфтсберы. Выступаў з рамантычнай крытыкай капіталістычнай цывілізацыі, варожай мастацтву як сінтэзу прыроды, прыгажосці і высокай маральнасці, заклікаў да адраджэння сярэдневяковай ручной працы, калектыўных форм мастацкай творчасці. Паўплываў на фарміраванне эстэтычных поглядаў прэрафаэлітаў (кнігп «Прэрафаэлітызм», 1851). Быў блізкі да У. Морыса, удзельнічаў у стварэнні яго мастацка-прамысловых майстэрняў. Рабіў малюнкі і акварэлі.

Важныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 John Ruskin
  3. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Крытыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Камбрыі
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Тэарэтыкі архітэктуры