wd wp Пошук:

Джон Дэвідсан Бізлі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бізлі. Джон Дэвідсан Бізлі (англ.: John D. BeazleyJohn D. Beazley; 1885, Глазга, Шатландыя — 1970, Оксфард, Англія) — англійскі антыказнавец.

Біяграфія

Вучыўся ў оксфардскім Бэйліял-каледжы, дзе быў блізкім сябрам паэта Джэймса Элрой Флекера. Пасля заканчэння вучобы ў 1907 годзе быў вучнем і настаўнікам антычнасці ў Каледжы Крайст-Чорч, а ў 1925 годзе стаў прафесарам антычнага мастацтва і археалогіі ў оксфардскім Лінкальн-каледжы. Атрымаў Медаль Кеньона[de] ад Брытанскай акадэміі (1957).

Навуковая дзейнасць

Спецыялізаваўся на старажытнагрэчаскай кераміцы (асабліва чорнафігурнай і чырвонафігурнай) і стаў сусветна вядомым спецыялістам па гэтым пытанні. Ён адаптаваў гісторыка-мастацкі метад Джавані Марэлі, каб вызначыць стыль асобных майстэрняў і мастакоў, нават там, дзе не было знойдзена аўтографа, напрыклад, Берлінскага мастака, працы якога ён вылучыў першым.

Выбраныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 John Beazley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе