wd wp Пошук:

Джон Бэкус

Джон Бэкус (англ.: John Warner Backus[6], 3 снежня 1924 года — 17 сакавіка 2007 года) — амерыканскі навуковец ў галіне інфарматыкі. Ён быў кіраўніком каманды, якая распрацавала першую высокаўзроўневую мову праграмавання ФАРТРАН, вынаходнікам формы Бэкуса — Наура, адной з самых універсальных натацый, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння сінтаксісу фармальных моў.

У 1977 годзе быў удастоены Прэміі Цьюрынга

за глыбокі, уплывовы і працяглы ўклад у распрацоўку практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, найперш цераз яго працу над ФАРТРАНам, і за плённыя публікацыі па фармальных працэдурах спецыфікацыі моў праграмавання

Арыгінальны тэкст (англ.)   

for profound, influential, and lasting contributions to the design of practical high-level programming systems, notably through his work on FORTRAN, and for seminal publication of formal procedures for the specification of programming languages

Біяграфія

Бэкус нарадзіўся ў Філадэльфіі, рос у Уілмінгтоне (Дэлавэр). Скончыў школу Хіл (англ.: Hill School) у Потстаўне (англ.: Pottstown) У 1942 паступіў ва Універсітэт Вірджыніі для вывучэння хіміі, аднак быў адлічаны на другім курсе за пропускі заняткаў. Пасля гэтага быў прызваны на Ціхаакіянскі флот ЗША, аднак пры медаглядзе ў яго выявілі пухліну чарапной косці, якая была паспяхова выдалена, а ў галаву ўманціравана пласціна. Пазней яна была заменена на больш надзейную, зробленую па праекце самога Джона.

Пасля службы ў войску ў час Другой сусветнай вайны Бэкус трапіў у Нью-Ёрк, дзе стаў вучыцца ў радыётэхнічнай школе. «Тады граніцаю маіх імкненняў, — прызнаваўся ён пазней, — было зрабіць высакаякасную гукаўзнаўляльную прыладу». Аднак адзін з выкладчыкаў пераканаў Бэкуса працягнуць адукацыю, і ён паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт.

У 1950 годзе Джон Бэкус, ужо маючы ступень магістра матэматыкі, прыйшоў у фірму IBM. Яму было тады 25 гадоў. Неўзабаве ён узначаліў групу, якая распрацоўвала інтэрпрэтатар «Speedcoding» для камп’ютара IBM 701 - першую мову высокага ўзроўню для машын IBM, - а пазней прыняў удзел у стварэнні ўдасканаленага варыянта гэтай машыны, мадэлі IBM 704. У 1953 годзе Бэкус прапанаваў стварыць для камп’ютара IBM 704 мову, якая дазваляла б запісваць каманды амаль у звычайнай алгебраічнай форме, і кампілятар для яе. Гэта прапанова скора знайшла падтрымку, бо ў фірме шукалі шляхі павелічэння збыту сваіх камп’ютараў і таму імкнуліся зрабіць іх больш прывабнымі і «сяброўскімі» для карыстальніка.

Джон Бэкус атрымаў прэмію Цьюрынга 17 кастрычніка 1977 года за стварэнне мовы высокага ўзроўню, праграмы на якой бы мелі зручны для чалавека выгляд, і транслятара, які пераводзіў бы каманды высокага ўзроўню ў машынны код. Прапанова аб распрацоўцы гэтага сродка ўзаемадзеяння з ЭВМ была ўпершыню агучана ў 1953 г. А ўжо праз год свет убачыў першы афіцыйны дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне ідэі Бэкуса. Першая версія Фартрана стала даступнай у 1957 г. Яшчэ праз год тэрмін FORTRAN стаў абазначаць цэлую групу моў праграмавання, што прымяняліся перш за ўсё ў навуковых разліках. Аднак інтарэсы Бэкуса былі значна шырэй, чым толькі перапрацоўка існуючых стандартаў: ён прымаў актыўны ўдзел у стварэнні іншай папулярнай мовы праграмавання — Алгол[7].

Джон Бэкус адначасова распрацаваў спецыяльную сістэму азначэнняў для моў праграмавання. Неўзабаве гэты спосаб запісу назвалі нармальнай формай Бэкуса ці БНФ. Пазней дацкі навуковец Пітэр Наур ўнёс удакладненні ў методыку Бэкуса, і гэтую форму сталі называць формай Бэкуса — Наура, пры гэтым скарачэнне засталося ранейшым — БНФ.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 John Backus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Encyclopædia Britannica
  4. John W. Backus, 82, Fortran Developer, Dies // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 13 сакавіка 2021.
  5. NNDB — 2002.
  6. John Warner Backus.
  7. Fortran

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Чарлза Старка Дрэйпера
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Арэгоне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук