wd wp Пошук:

Прэмія Цьюрынга

Прэмія Цьюрынга (англ.: Turing Award) — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай галіне.

Статус і парадак прысуджэння

Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з’яўлення першых электронна-вылічальных машын.

Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп’ютарную супольнасць[1]. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.

У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі[2][3].

Лаўрэаты Прэміі Цьюрынга

Год Лаўрэат Прычына прысуджэння
1966 Сцяг ЗША Алан Дж. Перліс За яго ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў.
1967 Сцяг Вялікабрытаніі Морыс Уілкс Прафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп’ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі.
1968 Сцяг ЗША Рычард Хэмінг За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак
1969 Сцяг ЗША Марвін Мінскі За піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта
1970 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Уілксан За яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і «адваротным» аналізе памылак
1971 Сцяг ЗША Джон Мак-Карці Лекцыя доктара Мак-Карці «Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце» асвятляе стан рэчаў у галіне, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам
1972 Сцяг Нідэрландаў Эсгер Дэйкстра Эсгеру Дэйкстры належыць значны ўклад у канцы 1950-х гадоў у распрацоўку мовы АЛГОЛ, мову праграмавання высокага ўзроўню, якая стала ўвасабленнем выразнасці і матэматычнай строгасці. Ён адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў навукі і мастацтва моў праграмавання ва ўсёй іх агульнасці, а таксама чалавек, які шмат у чым садзейнічаў разуменню іх структуры, уяўлення і рэалізацыі. Яго публікацыі на працягу пятнаццаці гадоў ахопліваюць шырокі спектр тэм ад тэарэтычных артыкулаў па тэорыі графаў да базавых інструкцый, апісанняў і філасофскіх разважанняў у галіне моў праграмавання
1973 Сцяг ЗША Чарлз Бахман За яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз дадзеных
1974 Сцяг ЗША Дональд Кнут За яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання»
1975 Сцяг ЗША Алан Ньюэл
Сцяг ЗША Герберт Сайман
За іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў
1976 Сцяг Ізраіля Майкл Рабін
Сцяг ЗША Дана Скот
За іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне
1977 Сцяг ЗША Джон Бэкус За яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання
1978 Сцяг ЗША Роберт Флойд За яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў
1979 Сцяг Канады Кенет Айверсан За яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання
1980 Сцяг Вялікабрытаніі Ч. Энтані Р. Хоар За яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання”
1981 Сцяг Вялікабрытаніі Сцяг ЗША Эдгар Код За яго фундаметнальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі дадзеных, асабліва рэляцыйнага тыпу
1982 Сцяг ЗША Стывен Артур Кук За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў

Зноскі

  1. A. M. Turing Award (нявызн.) (недаступная спасылка). ACM. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2007.
  2. Google to Provide All Funding for Most Prestigious Award in Computing(англ.) , Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі (13 лістапада 2014). Праверана 21 лістапада 2014. «ACM (the Association for Computing Machinery) is today announcing that the funding level for the ACM A.M. Turing Award is now $1,000,000, to be provided by Google Inc».
  3. Грашовая ўзнагарода за прэмію Цьюрынга амаль зраўнялася з Нобелеўскай(руск.) , OSZone (21 лістапада 2014). Праверана 21 лістапада 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Спісы лаўрэатаў прэмій
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы