wd wp Пошук:

Fortran

Fortran (ад Formula Translator – перакладчык формул) — першая мова праграмавання высокага ўзроўню, якая мае транслятар. Створаная ў перыяд з 1954 па 1957 групай праграмістаў пад кіраўніцтвам Джона Бэкуса ў карпарацыі IBM. Шырока выкарыстоўваецца для навуковых і інжынерных вылічэнняў. Адна з пераваг мовы FORTRAN — вялікая колькасць праграм і бібліятэк падпраграм, напісаных на ёй.

У СССР Fortran з’явіўся пазней, чым на Захадзе (больш перспектыўным лічыўся ALGOL). Першы савецкі кампілятар з Fortran быў створаны ў 1967 для машыны Мінск-2.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мовы праграмавання