wd wp Пошук:

Джарэд Лета

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лета (значэнні).

Джа́рэд Джо́зеф Ле́та (англ.: Jared Joseph Leto; нар. 26 снежня 1971) — амерыканскі акцёр

, франтмен альтэрнатыўнага гурта 30 Seconds to Mars. З’яўляецца рэжысёрам шматлікіх музычных кліпаў пад псеўданімам Bartholomew Cubbins (імя запазычана з кнігі Дактары Сьюза «The 500 Hats of Bartholomew Cubbins»). Намінант на прэмію «Оскар», уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку «Залатога глобуса» і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, за ролю транссексуала Рэяна ў драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў Босьер Сіці, штат Луізіяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швейцарам. У раннія гады свайго жыцця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцця быў накшталт нормы». Да часу сканчэння школы Джарэд падаў свае дакументы ва Універсітэт мастацтваў у Філадэльфіі і быў прыняты. Ён спецыялізаваўся ў вобласці вывучэння мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасці, жывапісу. Пазней Джарэд забраў дакументы і перавёўся ва Універсітэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнарый і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».

Пачатак кар’еры

Ён пераехаў у Лос-Анджэлес з Нью-Ёрка ў 1992 годзе, каб стаць акцёрам. Лета ўжо меў некаторы досвед у акцёрскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым серыяле «Маё так званае Жыццё» (дзе ён гуляў разам з Клер Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданняў і любоўнай самоты гераіні Клер Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысёраў. У 1996 і 1997 гадах Лета ўваходзіў у спіс «50 самых прыгожых людзей свету» часопіса People. Калі серыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.

Вядомасць

Пасля здымак з Алісіяй Сільверстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The cool & the crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловерам і Дэнісам Куэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў паспяховым для Джарэда, які з’явіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акцёрскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадскіх легендах» (Urban Legend), адной з найбольш паспяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнёрамі па фільме сталі Крысціян Слейтэр і Клер Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў акцёра, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакакласых праектаў.

Цяперашні час

Джарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клубе» і «Перапыненае жыццё». 2000 год для Джарэда стаў годам псіхалагічных трылераў — «Амерыканскі псіхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацверджаны на ролю другога плану, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасцю да гераіну, Лета меў магчымасць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Берсцін, а таксама з будучым лаўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфер Конелі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найбольш вядомых фільмах рэжысёра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клубе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапея Олівера Стоўна «Аляксандр», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Раздзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмена.

Джарэд Лета таксама з’яўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянных удзельніка. Акрамя Джарэда, які таксама з’яўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які з’яўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША ў рамках свайго першага хэдлайн-тура.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
тф Крутыя і дурнаватыя Cool and the crazyМайкл
1995
ф Лапікавая коўдра How to Make an American QuiltБек
1996
ф Апошні з вялікіх каралёў The Last of the High KingsФрэнкі Грыфін
1997
ф Прэфантэйн PrefontaineСтывен Прэфантэйн
1997
ф Амерыканскія горкі SwitchbackЛен Дыксан
1998
ф Бэзіл BasilБэзіл
1998
ф Гарадскія легенды Urban LegendПол
1998
ф Тонкая чырвоная лінія The Thin Red Lineдругі лейтэнант Уайт
1999
ф Чорнае і белае Black and White Кейсі
1999
ф Байцоўскі клуб Fight Club«Анёльскі тварык»
1999
ф Перапыненае жыццё Girl, Interrupted Тобіяс «Тобі» Джэкабс
2000
ф Амерыканскі псіхапат American PsychoПол Ален
2000
ф Секс, наркотыкі і Сансет Стрып Sunset StripГлен Уолкер
2000
ф Рэквіем па мары Requiem for a DreamГэры Голдфарб
2001
ф Каханне ўсё змяняе Sol GoodeRock Star Wannabe; прадзюсар
2002
ф Шаша HighwayДжэк Хейс
2002
ф Пакой страху Panic RoomДжуніяр
2003
ф Тэлефонная будка Phone BoothКамеа
2004
ф Аляксандр AlexanderГефестыён
2005
ф Зброевы барон Lord of WarВіталь Арлоў
2006
ф Самотныя сэрцы Lonely HeartsРайман Фернандэз
2007
ф Глава 27 Chapter 27Марк Чэпмен
2009
ф Спадар Ніхто Mr. NobodyНяма
2013
ф Даласкі клуб пакупнікоў The Dallas Buyer's ClubРэян
2016
ф Атрад самагубцаў Suicide SquadДжокер
2017
ф Бягун па лязе 2049 Blade Runner 2049Ніяндэр Уолес

Тэлебачанне

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1992сЛагер УайлдэрCamp WilderДэкстэр
1993сThe TorkelsonsThe Torkelsons / Almost HomeРык Аікен
19941995сМаё так званае жыццёMy So-Called LifeДжордан Каталана
2006
дак Армянскі генацыд (ТБ) The Armenian GenocideАгучка
2011
дак Артэфакт ArtifactПост-прадакшн

Прадзюсаванне

Год Фільм Арыгінальная назва Заўвагі
2001 Каханне ўсё змяняе Sol Goode Са-прадзюсар
2007 Глава 27 Chapter 27 Выканаўчы прадзюсар
2011 Артэфакт Artifact Пост-прадакшн

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія 30 Seconds to Mars

Альбомы

Міні-альбомы

Зноскі

  1. Jared Leto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jared Leto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 30 Seconds To Mars - This Is War(англ.) . allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10 лютага 2011.
  4. Leahey, Andrew. 30 Seconds to Mars - Biography (нявызн.) (недаступная спасылка). All Music Guide. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10-02-2011.
  5. Toffanin, Filippo. 30 Seconds To Mars - A Beautiful Lie (нявызн.). Metallized.it. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 10-02-2011.
  6. Wagner, Jennifer. 30 Seconds to Mars - A Beautiful Lie - Music Reviews (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ). Static Multimedia (25 верасня 2005). Праверана 28-01-2010.(недаступная спасылка)
  7. Harding, Cortney. 30 Seconds To Mars Recruits Fans For ‘War’ (нявызн.). Billboard (23 лістапада 2009). Праверана 23-11-2009.
  8. Verrico, Lisa. 30 Seconds to Mars - Music Reviews - Arts & Entertainment (нявызн.). The Times (19 верасня 2007). Праверана 10-04-2009.
  9. Jared calls Love Lust Faith + Dreams Pre-Order Winners — Videos (англ.)
  10. twitter: @JARED LETO (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луізіяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рок-музыканты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актывісты вегетарыянскага руху
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай