wd wp Пошук:

Джамбары

Сусветны скаўцкі Джамбары (англ.: World Scout Jamboree) — сусветны скаўцкі злёт, які праводзіцца Сусветнай арганізацыяй скаўцкага руху(англ.) бел. раз у чатыры гады (за выключэннем часу Другой сусветнай вайны). Кожны раз праводзіцца ў розных краінах свету, дзе існуе скаўцкі рух. Звычайна прымаюць удзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з усяго сьвету ва ўзросце 14—17 гадоў (не ўлічваючы кіраўнікоў і арганізатараў).

Гісторыя

Цырымонія адкрыцця 21-га Сусветнга скаўцкага Джамбары. 2007, Чылмсфорд, Эсэкс, Англія

Само слова «Jamboree» (Джамбары, Джэмбары) запазычана ў паўночнаамэрыканскіх індзейцаў, і перакладаецца як «сход усіх плямёнаў». Скаўты з усяго свету гэтым словам называць вялікія злёты, на якіх скаўты паказваюць сваё майстэрства, спаборнічаюць, павышаць сваю кваліфікацыю, абменьваюцца вопытам ды знаёмяцца паміж сабой. Правядзенне Джамбары раз у чатыры гады, было ўзята ад перыяду правядзення Алімпиіскіх гульняў. Выключэннем з правілаў стаў перыяд паміж 1937 і 1947 гадамі з-за Другой сусветнай вайны; а так сама ў 1979 г. Джамбары, які павінен быў праводзіцца ў Іране, быў адменены з-за палітычных хваляванняў у гэтым рэгіёне ў той час.

Першае сусветнае Джамбары адбылося ў 1920 годзе, на радзіме арганізатара скаўцкага руху Роберта Бадэн-Паўэля(бел. (тар.)) бел. (па яго ж ініцыятыве), ў Лондане на стадыёне «Алімпія», у Гайд-парку, на беразе возера Сэрпентайн. У ім прыняло ўдзел 8000 скаўтаў з 34 краін свету[1]. У апошні дзень Джамбары, 6 жніўня 1920 года, Бадэн-Паўэл быў абраны Главой скаўцкага руху ўсяго свету — Chief Scout of the World. Пасля Сусветнага скаўцкага Джамбары ў Лондане было створана Інтэрнацыянальнае бойскаўцкае бюро. Апошняе Джамбары, у якім прыняў удзел Бадэн-Пауэл, было ў 1937 годзе ў Нідэрландах [2].

Першыя сем Джамбары былі праведзены у Еўропе. Восьмы Сусветны Джамбары быў праведзены ў Паўночнай Амерыцы, дзе была закладзена традыцыя правядзення Джамбары сярод кантынентаў. Дагэтуль не праводзілася яшчэ ні воднага злёту на афрыканскім кантынэнту.

Найбольш шматлікае Джамбары было ў 1929 г., калі больш за 50000 скаўтаў з усяго свету сабраліся ў Біркэнхэдзе, на поўнач-захадзе Англіі.

21-ы сусветны Джамбары праходзіў у Хайлэндс Парку ў г. Чэлмсфордзе, Вялікабрытанія, у жніўне 2007 г., і быў прымяркаваны да 100-годдзя заснавання скаўцкага руху. Менавіта з-за гэтай падзеі гонару прымаць у сябе Сусветны скаўцкі злёт і ганаравана Злучанае Каралеўства, як радзіма скаўтынгу. На яго з’ехалася больш за 40 тысяч маладых людзей.

Апроч Сусветных скаўцкіх праводзяцца рэгіянальныя, нацыянальныя. Такія мерапрыемства, саадказна, збіраюць меньшую колькасць людзей. Так, “EuroJam 2005 " сабраў 10,000 скаўтаў з Еўропы. Апроч таго, такія злёты могуць праходзіць і часцей — раз у тры гады.

Джамбары ў 2015 годзе пройдзе ў Японіі.

Джамбары ў паветры

Джамбары ў эфіры

Скаўты размаўляюць па радыё пад час Джамбары On The Air

Апроч злётаў, скаўты праводзяць «Джамбара ў паветры» — сустрэчы ў радыёэфіры, вядомыя пад скарачэннем JOTA (ДЖОТА). Праводзіцца раз, штогод, у трэція выходныя кастрычніку. Гэта падзея была ўпершыню праведзена ў сувязі з пяцідзесятай гадавінай скаўтынгу ў 1957 г., з Скаўцкай штаб-кватэры ў Тылехурстсе, Беркшыр, Вялікабрытанія, і была разпрацавана радыёаматарам Л. Мітчэлам (заснавацель ДЖОТА), з пазыўным G3BHK. На сёння лічыцца буйнейшай падзеяй запланаванай САСР на кожны год[3]. У такіх злётах прымаюць удзел прыкладна 500.000 скаўтаў-радыёаматараў. Гэтыя радыёсустрэчы — дадатак да Сусветнага скаўцкага Джамбары.

Джамбары ў Інтэрнэце

Джамбары ў Інтэрнеце, вядомы пад скарачэньнем JOTI, з’яўляецца ў скаўтынгу міжнароднай падзеяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі з усяго свету з дапамогай пэўных чатаў могуць звязацца са сваімі сябрамі-скаўтамі пры дапамозе Інтэрнэту. Агульныя метады сувязі ўключаюць ScoutLink (IRC), электронную пошту ды VOIP.

Упершыню JOTI адбыўся ў 1995 г., калі скаўт Норван Фогт, які знаходзіўся па студэнцкім абмене ў Нідерландах, з дому, дзе збіраліся скаўты, наладзіў сувязь са скаўтамі Аўстраліі па вылучанаму IRC-сэрверу. Ўжо ў 2005 г. у JOTI прыняло ўдзел больш за 4000 удзельнікаў он-лайн адначасна.

I Сусьветны JOTI (Скаўцкае Джамбары ў сетцы Інтэрнэт) адбыўся 16-18 кастрычніка 1997 г. і стаў сусветным скаўцкім мерапрыемствам, якое будзе праводзіцца адначасова з сусветным скаўцкім джамбары ў паветры. Мэта JOTI складаецца ў тым, каб сабраць разам як мага болей людзей у акрэслены ўрывак часу з пэўнай мэтай. Зручны тым, што можна удзельнічаць у JOTI, не выходзячы з дому, і з’яўляецца яшчэ адной магчымасцю міждународных кантактаў для тых скаўтаў, якія жывуць у аддаленых кутках Свету.

Першае афіцыйная прысутнасьць скаўтаў з постсавецкай прасторы на Джамбары

Скаўцкі гальштук з эмблемай 17-га Джамбары

У канцы 1980-х гадоў, на прасторах СССР, з прыходам дэмакратыі, пачынаецца адраджэнне скаўцкага руху. Кіраўніцтва САСР, у выглядзе генэральнага сакратара САСР Жака Марэйльёна, намесніка генеральнага сакратара САСР па пытанням сусветных мерапрыемстваў ды партнёрству ў новых краінах Жана Касіньё, і пры садзейнічанні Аляксандра Бондара (пасля распаду СССР і стварэння СНД — дырэктар бюро САСР для Саюзу Незалежных Дзяржаў (СНД)) упершыню дало магчымасць скаўтам з рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, прыняць удзел у Сусветным Джамбары. Так, скаўты з краін ужо былога Саюзу трапілі на 17-ы Сусветны Скаўцкі Джамбары(англ.) бел., які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 года ў Паўднёвай Карэе, у Сараксанскім Нацыянальным Парку(англ.) бел., які знаходзіцца ў 200 км ад Сеулу, недалёк ад мяжы з КНДР. 17-ы Джамбары праходзіў пад дэвізам: «Шмат краін, адзін свет». Знамянальна, што незадоўга да гэтага, у 1988 годзе, ў Паўднёвай Карэе прайшлі Алімпійскія гульні.

Усяго прадстаўляць рэспублікі былога Савецкага Саюзу было накіравана 9 скаўтаў: 3 ад Расіі, 2 з Украіна, 1 з Беларусі (Алег Грушэцкі), 1 з Літвы, 1 з Латвіі, 1 з Эстоніі. Ва ўсіх былі заслугі ў разьвіцці скаўцкага руху ў сваіх регіёнах. Скаўты з Расіі і Беларусі жылі ў аднам намёце ў лагере мальтыйскіх скаўтаў, якія на момант гэтага Джамбары з’яўляліся апекунамі гэтай групы. Гэта быў лагер № 16. Апроч скаўцкіх спаборніцтваў ды іспытаў, скаўты з постсавецкіх рэспублік былі запрошаны на афіційны прыём, якое праводзіла кіраўніцтва САСР спецыйна для краін, у якіх скаўтынг адраджаўся, альбо толькі пачынаўся. Падзеі 17-га Сусветнага Джамбары асвятляліся тэлеперадачай «До 16 и старше», рэпарцёры якой прыязджалі на гэты Джамбары і бралі інтрэв’ю ў скаўтаў з Расіі і Беларусі.

Беларускія скаўцкія злёты

Атрад скаўтаў з Клецку на зборах. 13 чэрвеня 1934

Пасля Другой сусветнай вайны беларускія скаўты са “Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне(бел. (тар.)) бел. (ЗБСЧ), таксама прысутнічалі на Сусветных скаўцкіх злётах[4], але няма дастаткова дакладнай інфармацыі (колькі, калі і дзе), толькі агульная.

Падчас польскага панавання, скаўтамі ў Заходняй Беларусі таксама праводзіліся злёты. Да скаўцкіх злётаў мела дачынне войска. Тэрыторыя злёту займала вялікую тэрыторыю — прыкладна са стадыён. Войска стаяла побач. Кармілі з катла, ежу раздавалі па кацялочках і філіжанках. Злёты рабіліся на два дні. Вялося спартанскае выхаванне. Давалі ўзнагароды. Увечары было вогнішча, маленькія канцэрты. На другі дзень, на закрыццё, прыязджаў ваенны аркестр. Скаўты ладзілі жартоўныя канцэрты на грэбнях, таксама рабілі «звярыны аркестр». Хто больш за ўсіх не здаваўся і не збіваўся — таму ўзнагарода.

Медаль II з'езду ЗБСЧ

Так сама свае злёты праводзіла і ЗБСЧ. Так, 68 ліпеня 1946 г. адбыўся Першы Злёт Беларускіх Скаўтаў усёй Заходняй Нямеччыны[4]. Ён праходзіў у Ватэнштэце[5]. Найбольш уплывоваю колькасцю прыехалі скаўты з Рэгенсбургскага Сцягу.

810 жніўня 1947 году адбыўся II з’езд ЗБСЧ.

9 сакавіка 1949 г. у лагеры Шляйсгайм, каля Мюнхена, адбыўся III злёт Беларускіх Скаўтаў на Чужыне. Злёт адкрыў Вацлаў Пануцэвіч; айцец Мікалай Лапіцкі (духоўны апякун беларускага скаўтынгу) прачытаў малітву. Ён жа быў абраны заступнікам старшыні зьлёту. У першы ж дзень былі выслуханы справаздачы з месцаў пражывання беларускіх скаўтаў. На галоўнага кіраўніка Беларускіх Скаўтаў на Чужыне быў выбраны скаўтмайстар Юрка Сянькоўскі. Айцец Лапіцкі прывітаў Сенькоўскага і пажадаў яму плённай працы на пасадзе галоўнага кіраўніка. Новавыбранага кіраўніка віталі таксама: прафэсар Яўхім Кіпель, генерал Францішак Кушаль, Уладзімір Сенька і другія шаноўныя госці злёту[6]

Злёты беларускіх скаўтаў у нашы дні

Свяча, з якой джамбарыйскі агонь прыйшоў на Беларусь

З 31 ліпеня каля в. Падневічы (Валожынскі раён, пад Ракавам), адбыўся франка-беларускі летнік (французы афіцыйна з’яўляліся куратарамі беларускіх скаўтаў). Шматлікая колькасць скаўтаў размясцілася на беразе звілістай ракі Іслач. Гэтую падзея стала першым агульнабеларускім скаўцкім злётам, бо ў ім прынялі ўдзел не толькі скаўты, якія потым утварылі «Аб’яднанне беларускіх скаўтаў», але і скаўцкая арганізацыя «Союз Скаутов Белоруссии», узначаленая Ігарам Касцевічам (сёння гэта «Белорусская республиканская скаутская ассоциация(бел. (тар.)) бел.»). Такім чынам, на той злёт сабраліся ўсе скаўцкія арганізацыі, якія на той час дзейнічалі на Беларусі. Звяз Уладзімера Улаховіча толькі перад гэтым прыехаў з ЗША, дзе яны ладзілі летнік з амерыканскімі скаўтамі.

У той час адразу з гэтага летніка Алег Грушэцкі накіраваўся на 17-ы Сусветны Скаўцкі Джамбары(англ.) бел., які праходзіў з 8 жніўня па 16 жніўня 1991года ў Паўднёвай Карэі. Гэты быў першы (і на той час адзіны) беларускі скаўт, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва).

915 ліпеня 1993 г. АБС праводзіў свой першы Джамбары. Гэтае Джамбары праходзіла каля в. Падневічы, на мейсцы франка-беларускага летніка, які стаў у свой час першым агульнабеларускім скаўцкім злётам. На гэтым Джамбары прысутнічалі таксама скаўты з Амерыкі, якіх запрасіла сябра Рады АБС Вольга Клімановіч. Таксама прысутнічалі і скаўты з Прыднястроўя. Падзея адкрыцця ды жыцця Джамбары асвятлялася рэпарцёрам Беларускага тэлебачання Юліяй Качанавай. На ўрачыстым адкрыцці пад скаўцкі салют было запалена вялікае джамбарыйскае вогнішча, якое ўрачыста запаліў Алег Грушэцкі. Вогнішча было запалена свячою, якую Грушэцкі запаліў ад джабарыйскага агню на 17-м Сусветным Джамбары, у якім ён ганарова браў удзел. Такім чынам Сусветны Джамбарыйскі агонь сымвалічна прыйшоў і на Беларусь.

Дата і месцаправядзення Сусветных скаўцскіх Джамбары

Год правядзення Назва Месца правядзення Колькасць удзельнікаў Колькасць краін Заўвагі
19201-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыСтадыён Алімпія, Лондан,  Вялікабрытанія8.00034
19242-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыErmelunden, Капенгаген,  Данія4.549
19293-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыArrowe Park, Біркенхед,  Вялікабрытанія50.00073
19334-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыГёдзёльлё,  Венгрыя25.793?
19375-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыВогелензанг, Блёмендэйл,  Нідэрланды28.75054
Падчас Другой Сусветнай вайны ні адно Джамбары не праводзілася.
19476-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыМойсан, Францыя24.15242
19517-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыБад Ішль,  Аўстрыя12.88473
19558-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыНіагара-он-тэ-Лэйк, Антарыё,  Канада11.13971
19579-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыСаттон Парк, Саттон Колдфільд,  Вялікабрытанія30.0008250-годдзе заснавання скаўцкага руху
195910-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыЛос-Баньёс, Лагуна,  Філіпіны12.20344
196311-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыМарафон,  Грэцыя10.39489
196712-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыФаррагут Парк, Айдаха,  ЗША12.011
197113-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыФудзіномія,  Японія23.75887
197514-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыЛіллехаммер, Нарвегія17.25991
1979(15-е Сусветнае скаўцкае Джамбары)Нішапур,  ІранБыло адменена па прычыне Ісламскай рэвалюцыі.
198315-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыКалгары,  Канада14.75297
198716-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыСыднэй, Новы Паўднёвы Ўэльс,  Аўстралія13.43498
199117-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыСараксанскі Нацыянальны парк,  Рэспубліка Карэя20.000135
199518-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыДронтэн, Флеволанд,  Нідэрланды28.960166
1998-9919-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыПікардзін,  Чылі31.000157
2002-0320-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыСатахіп,  Тайланд24.000147
200721-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыХайлэндс Парк, Чэлмсфорд,  Вялікабрытанія40.000158100-годдзе скаўцкага руху
201122-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыРыхабі,  Швецыя40,061166
201523-е Сусветнае скаўцкае ДжамбарыХірахама,  Японія

Фота Джамбары розных гадоў

Літаратура

Зноскі

  1. Всероссийские скаутские слеты - джамбори(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2009. Праверана 29 красавіка 2015.
  2. Роберт Баден-Пауэлл - основатель скаутинга(нявызн.). Праверана 29 красавіка 2015.
  3. JOTA(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 29 красавіка 2015.
  4. 1 2 Матар’ялы да гiсторыi беларускай эмiграцыi ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох/Беларускія ДП-лягеры і культурна-асьветныя ўстановы ў іх у 1945 - 1950 гг./Нямеччына/Беларускі скаўтынг(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2008. Праверана 29 красавіка 2015.
  5. Вёска Ватэнштэт знаходзіцца прыблізна за 10 км ад гораду Браўншвайгу у Ніжняй Саксоніі
  6. Аляксандар Адзінец «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: успамінаў»/ Быў і застаюся прыхільнікам БЦР(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2010. Праверана 29 красавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Скаўцкі рух
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы