wd wp Пошук:

Джале Інан

Джале Інан (турэцк.: Jale İnan; 1 лютага 1914, Стамбул — 26 лютага 2001, Стамбул) — турэцкі класічны археолаг. Прафесар класічнай археалогіі Стамбульскага ўніверсітэта. Вядомая як першая турэцкая жанчына-археолаг.

Біяграфія

Джале Інан нарадзілася 1 лютага 1914 года ў сям’і дырэктара археалагічнага музея Азіза Агана. Дачка вырашыла пайсці па слядах бацькі і таксама стаць археолагам. У 1934 годзе Джале скончыла сярэднюю школу для дзяўчынак і паступіла ва ўніверсітэт, дзе спачатку вывучала медыцыну, паколькі тады ў Турцыі не было археалагічных кафедраў. У 1935 годзе атрымала стыпендыю, якая дазволіла ёй адправіцца на вучобу ў Берлін ў Германскі археалагічны інстытут. Вывучала класічную археалогію таксама і ў Мюнхене, у сакавіку 1943 года абараніла доктарскую дысертацыю «Kunstgeschichtliche Untersuchung der Opferhandlung auf römischen Münzen» пад кіраўніцтвам прафесара Герхарда Радэнвальда. У тым жа 1943 годзе яна адправілася назад у Турцыю, дзе стала асістэнтам кафедры старажытнай гісторыі і нумізматыкі Стамбульскага ўніверсітэта. У 1944 годзе яна выйшла замуж за цывільнага інжынера Мустафу Інана, пазней прафесара Тэхнічнай школы ў Стамбуле. У 1947 годзе яна стала асістэнткай Арыфа Мюфіда Манселя, першага турэцкага прафесара класічнай археалогіі. Разам з ім прымала ўдзел у раскопках.

У 1953 годзе прайшла працэдуру хабілітацыі, у 1963 годзе атрымала званне прафесар. У 1975 годзе яна змяніла Манселя на пасадзе загадчыка кафедры і працягвала кіраваць кафедрай да 1983 года. Яна была членам Нямецкага і Аўстрыйскага археалагічных інстытутаў. Яе палявыя даследаванні ў Пергэ і Сідэ сталі асноватворнымі для развіцця археалогіі і аховы помнікаў архітэктуры ў Турцыі.

У памяць аб Джале Інан Музей жанчыны горада Анталія штогод уручае прэмію «Жанчына года»[4].

Сачыненні

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11903896X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11903896X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Virtual Women’s Museum Antalya, Turkey awards «Woman of the year» prize(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 20172017-04-06. Праверана 19 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Першыя жанчыны ў прафесіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Класічныя археолагі
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Пахаваныя ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы