wd wp Пошук:

Двухрадка

Лісце Diplotaxis tenuifolia

Двухрадка[3] (Diplotaxis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які ўключае 32-34 віда.

Арэал

Растуць у Еўропе, Міжземнамор’і і Макранезіі; разнастайнасць відаў з’яўляецца самай высокай на Пірынейскім паўвостраве, у Паўночнай Афрыцы і на архіпелагу Каба-Вердэ[4].

Батанічнае апісанне

Прадстаўнікі роду з’яўляюцца аднагадовымі або шматгадовымі раслінамі, травамі або паўкустарнікамі з дрэвавым аснаваннем. У большасці відаў кветкі жоўтыя, белыя ў Diplotaxis erucoides і фіялетавыя ў Diplotaxis acris[4]. Некаторыя віды, такія як Diplotaxis tenuifolia і двухрадка сценная (Diplotaxis muralis), гістарычна выкарыстоўваюцца ў якасці ліставой гародніны, падобнай на індаў пасяўны (Eruca sativa) сваім вострым смакам, і выкарыстоўваюцца як узаемазаменныя з ім[5].

Віды

Род уключае наступныя віды[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Domenico Pignone; Juan B. Martínez-Laborde (2011). “Diplotaxis”. in Chittaranjan Kole. Oilseeds. Wild Crop Relatives: Genomic and Breeding Resources. Springer. pp. 137–147. doi:10.1007/978-3-642-14871-2_7. ISBN 978-3-642-14871-2.
  5. Grillo; Draper. Seed image analysis and taxonomy of Diplotaxis DC.(Brassicaceae, Brassiceae). pp. 57–70. doi:10.1080/14772000.2012.658881.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Капуставыя