Двора Барон (іўр.: דבורה בארון; 27 лістапада 1887, Узда, Расійская імперыя — 20 жніўня 1956, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільская пісьменніца, вядомая як першая пісьменніца на сучасным іўрыце[4]. Аўтарка каля 80 апавяданняў і аповесці «Выгнаннікі» (іўр.: הגולים). Таксама перакладала літаратуру на сучасны іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера[5].
Нарадзілася ва Уздзе прыкладна за 50 км ад Мінска. Бацька — рабін, дазволіў ёй наведваць тыя ж урокі іўрыту, што і хлопцам, гэта было выключэннем для таго часу, хоць яна і сядзела ў закрытай жаночай зоне сінагогі. Таксама незвычайна для дзяўчынак таго часу, яна скончыла сярэднюю школу і атрымала права выкладаць у 1907 годзе. Свае першыя апавяданні Барон апублікавала ў 1902 годзе, у 14-гадовым узросце, у іўрытамоўнай газеце «Га-Меліц» (іўр.: המליץ, бел.: Перакладчык), яе рэдактарам тады быў Леан Рабіновіч (іўр.: לאון רבינוביץ). У 1909 годзе Двора была адзінай жанчынай на фатаграфіі пісьменнікаў на ідышы з Вільні, калі там гасцяваў Мендэле Мойхер-Сфорым, але яе няма на фота таго самага часу з Мендэле пісьменнікаў на іўрыце з Вільні, бо тыя адмовіліся пазіраваць з ёй разам.
Была заручана з пісьменнікам Машэ Бен-Эліэзерам (іўр.: משה בן-אליעזר), але пасля ён скасаваў заручыны.
Пасля смерці бацькі і пагрому ва Уздзе, у 1910 годзе выехала ў Палесціну, пасялілася ў Нэве-Цэдэк, паселішчы за межамі Яфы, якое з 1909 года стала часткай новага горада Тэль-Авіва. У Палесціне стала літаратурнай рэдактаркай сіянісцка-сацыялістычнага часопіса «Га-Поэль га-Цаір» (іўр.: הפועל הצעיר, бел.: Малады работнік). Неўзабаве ўзяла шлюб з рэдактарам гэтага, сіянісцкім актывістам Ёсефам Агарановічам (іўр.: יוסף אהרונוביץ’). У 1915 годзе дэпартаваны[5] разам з іншымі палесцінскімі яўрэямі асманскім ўрадам у Егіпет[6], але вярнуліся з устанаўленнем Брытанскага мандата пасля Першай сусветнай вайны. У 1922 годзе Барон з мужам сышлі з часопіса. Яна адасобілася, заставалася ў сваім доме да смерці 20 жніўня 1956 года.
Двора была першай лаўрэаткай Прэміі Бяліка за літаратуру. Пазней таксама атрымала Прэмію Рупіна (1944) і Прэмію Брэнера за літаратуру (1951)[7].
Творчасць можна падзяліць на два перыяды — калі яна была актыўнай, нават смелай маладой жанчынай, а потым — адасобленай, і, падобна, пасіўнай.
Падчас пасіўнай фазы, калі хварэла і залежыла ад іншых, яна называла некаторыя свае папярэднія творамі «шматкмі». Адасабленне не перабольшанне, яна вырашыла «не ступіць і кроку з дому», нават не пайшла на пахаванне свайго мужа, хоць адзін відавочнік казаў: «Я бачыў, як яна спусцілася на тры прыступкі і вярнулася да свайго дома»[8]. У гэты перыяд адзіноты яна працягвала пісаць, склала «масіў апавяданняў, што выяўляюць свет, бачны праз акно пакоя інваліда» («Бе-Лев га-Керах», у «Парашыёт»)[9]. Рахель Шазар адзначыла, што апавяданні Дворы, «ажыўленыя глыбокім суперажываннем слабым і нявінным», адлюстроўваюць глыбокае веданне: «ні адна іншая пісьменніца ў Ізраілі не была так добра знаёмая з крыніцамі іўдаізму, як Двора Барон».
На працягу гэтай часткі свайго жыцця Двор таксама зрабіла некалькі важных літаратурных перакладаў на іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера. Хоць яна была часткай сіянісцкі руху, але шмат пісала пра сельскае жыццё ў штэтлах Літвы, «часам у амаль паэтычных тонах»[10].
Таксама пераклады на іўрыт, у прыватнасці «Пані Бавары» Гюстава Флабера.