wd wp Пошук:

Дваццаць восьмая зорка

Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурта Мроя, запісаны ў 1989 годзе, выдадзены ў 1990 і перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадах.

Змест

  1. «Дваццаць восьмая зорка»
  2. «Мама-мафія»
  3. «Шмат»
  4. «Кастрычніцкі цягнік»
  5. «Апошні інспэктар»
  6. «Аўстралійская полька»
  7. «Зямля»
  8. «Я — рок-музыкант»

Удзельнікі

Дадатковыя звесткі

Улетку 1989 года беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапіса «Мелодыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурта Мроя з наступным іх выданнем. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мелодыі» адрэагавалі даволі хутка і праз некалькі месяцаў даслалі ў Мінск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурта.

На пласцінку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасферу: цяжкі хардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях англійскага гурта Pink Floyd: Вольскі і Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап’е-машэ і сфатаграфавалі.

У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касеце фірмай BMAgroup.

У 2006 песня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў зборнік «Чарнобыльскі вецер».

У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD у серыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданне дадаткова ўвайшлі песні «Паляваньне на вядзьмарак» і «Ён яшчэ вернецца», а таксама кліп і відэа-запіс песні «Я — рок-музыкант» з канцэрта «Музыкі свету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2].

Зноскі

  1. Вітаўт Мартыненка. Новая кніга. Героі нашага рок-н-рольнага часу // Беларус. №570. Ліпень 2010 г.
  2. Рок-гурт Мроя. Дваццаць восьмая зорка Prastora.by — інтэрнэт-крама кніг на беларускай мове.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Альбомы 1990 года
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы «Мроі»