wd wp Пошук:

Pink Floyd

Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З’яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.

Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб’яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».

У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».

14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[2]

8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up!(англ.) бел.» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка(укр.) бел.[3].

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Pink Floyd

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Mabbett A. Pink Floyd: The Music and the Mystery / C. CharlesworthOmnibus Press, 2010. — 168 p. — ISBN 978-1-84938-370-7
  2. David Gilmour: Pink Floyd is actually finished
  3. independent.co.uk

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музычныя калектывы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Вікіпедыя:Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай