wd wp Пошук:

Дашкольная ўстанова

Дашко́льная ўстано́ва — установа выхавання дзяцей ранняга (з 2 месяцаў) і дашкольнага ўзросту[1] (з 3-х да 6 гадоў).

Віды

Беларусь

На 1 студзеня 1997 года ў Беларусі налічвалася 4511 дашкольных устаноў з 444,3 тыс. дзяцей (у сярэднім па 98 дзяцей), у тым ліку 3875 (85,9%) агульнага віду (яслі, дзіцячыя сады і яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсавальных для дзяцей з адхіленнямі ў душэўна-цялесным развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў працы, 3 цэнтры развіцця дзіцяці. Дашкольныя ўстановы наймалі 54,1 тыс. педагагічных работнікаў (па 1 на 8 дзяцей): 42,1 тыс. выхавальнікаў (77,8%), каля 5 тыс. музычных кіраўнікоў, 993 кіраўнікі фізічнай культуры, 974 лагапеды і 87 настаўнікаў замежнай мовы[1]. Супрацоўнікаў дашкольных устаноў рыхтавалі 5 універсітэтаў (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), 5 каледжаў у Барысаве, Гомелі, Магілёве, Полацку і Салігорску і 5 вучылішчаў у Гродне, Лідзе, Мінску, Пінску і Рагачове[2].

На чэрвень 2012 года звыш 79% дзяцей дашкольнага ўзросту наведвалі ўстановы дашкольнай адукацыі[3].

Зноскі

  1. 1 2 А.В. Маслава. Дашкольныя ўстановы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 72. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.
  2. 1 2 С.І. Палякевіч. Дашкольнае выхаванне і навучанне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 72. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.
  3. Святлана Барысенка. Неўладкаваных дзяцей выяўляюць і ЖЭС, і МНС // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Дашкольная адукацыя