wd wp Пошук:

Данцыгская рэспубліка

Гэты артыкул — пра дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеонаўскіх войнаў. Пра горад-дзяржаву, які існаваў у перыяд паміж сусветнымі войнамі, гл. артыкул Вольны горад Данцыг. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Данцыг.

Вольны горад Данцыг (фр.: Ville libre de Dantzig, ням.: Freie Stadt Danzig, польск.: Wolne Miasto Gdańsk), або Рэспубліка Данцыг — паўаўтаномная дзяржава, заснаваная Напалеонам 21 ліпеня 1807 года падчас Напалеонаўскіх войнаў пасля яго ўзяцця 27 мая маршалам Лефеўрам у тым жа годзе.

Тэрыторыя горада-дзяржавы складалася з горада Данцыг з яго сельскімі ўладаннямі ў вусці Віслы, разам з Хельскай касой. Паўднёвай паловай Віслінскай касы была аддзелена ад Каралеўства Прусія.

29 лістапада 1813 года рускія войскі аблажылі горад, які французы пакінулі 2 студзеня 1814 года. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса, Данцыг быў вернуты Прусіі, пасля чаго стаў сталіцай раёна і правінцыі Заходняя Прусія, традыцыйная аўтаномія пры гэтым была захавана.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Гданьска
Катэгорыя·Даччыныя рэспублікі Францыі
Катэгорыя·1807 год у Польшчы
Катэгорыя·Вольныя гарады
Катэгорыя·З’явіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1814 годзе