wd wp Пошук:

Дамініён Пакістан

Дамініён Пакістан (англ.: Dominion of Pakistan) — федэратыўная дзяржава ў Паўднёвай Азіі, якая існавала з 1947 па 1956 год.

Гісторыя

Дзяржава ўзнікла пры падзеле Брытанскай Індыі на Індыйскі саюз і Дамініён Пакістан і ўключала тэрыторыі сучасных Пакістана і Бангладэш. Адносіны новага пераважна мусульманскага дамініёна з Індыяй практычна адразу ж азмрочыла Першая інда-пакістанская вайна, за якой рушылі ўслед новыя тэрытарыяльна-рэлігійныя канфлікты, падчас якіх мільёны чалавек з абодвух бакоў загінулі ці сталі бежанцамі. З-за крайняй рэлігійнай радыкалізацыі рэгіёна і яго амаль татальнай ісламізацыі ў першыя гады дэкаланізацыйнага працэсу, Пакістанскаму дамініёну не ўдалося захаваць свецкі характар грамадства, і ў 1956 ён цалкам вызваліўся з-пад намінальнага Брытанскага кантролю, ператварыўшыся ў цалкам суверэнную Ісламскую рэспубліку Пакістан. У 1971 годзе, у выніку вайны за незалежнасць, Усходні Пакістан у сваю чаргу стаў незалежным, ператварыўшыся ў сучасную рэспубліку Бангладэш.

Федэрацыя

Дамініён падзяляўся на 5 правінцый:

Таксама ў дамініён уваходзілі некаторыя княствы.

Кіраванне

Кожная з правінцый мела ўласнага губернатара, зацверджанага генерал-губернатарам Пакістана, які прадстаўляў брытанскага манарха.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Індыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Бангладэш
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Пакістана