wd wp Пошук:

Дамашкаўскае

Дама́шкаўскаевозера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, каля вёскі Дамашкавічы.

Плошча паверхні 0,81 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 4,11 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Аб’ём вады 1,07 млн м³. Плошча вадазбору 11,9 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 20—25 м (на паўночны захад 5—8 м), параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўначы і паўднёвым усходзе нізкія. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

На паўднёвым беразе возера месціцца санаторый-прафілакторый «Лясное».

На паўднёвым беразе возера знаходзіцца вышыня, якая з’яўляецца найвышэйшая кропкай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[Крыніца?].

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Азёры Докшыцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных