wd wp Пошук:

Давід Сільва

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даві́д Хасуэ́ Хіме́нес Сі́льва (ісп.: David Josué Jiménez Silva; нар. 8 студзеня 1986, Аргінегін, Канарскія астравы, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рэал Сасьедад» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету 2010, чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 у складзе нацыянальнай каманды. Давід з’яўляецца ўніверсальным іграком, які здольны гуляць на абодвух флангах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасцей Сільвы лічыцца ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.

Кар’ера

Клубная

Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сезон 5 галоў. У сезоне 2005/06 Сільва быў аддадзены ў арэнду ў «Сельту», дзе згуляўшы 34 матчы і забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 года Сільва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.

30 чэрвеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 28,5 мільёнаў еўра, а кантракт з «гараджанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клубе Сільва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвесам, іспанец быў прызнаны спецыялістамі адным з самых грозных ігракоў у лізе. У сезоне 2011/12, не зважаючы на тое, што да клуба далучыліся такія майстры, як Серхіа Агуэра і Самір Насры, Давід не толькі не згубіўся ў іх зорнай кампаніі, але і стаў вылучацца на іх фоне. У 2019 годзе стаў капітанам каманды.

У жніўні 2020 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[4].

Міжнародная

Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 года. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Англіі. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сільва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 года, які завяршыўся перамогай іспанцаў з лікам 3:2, Сільва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыўмфальным для іспанскай зборнай чэмпіянаце Еўропы 2008, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расіі, якая скончылася з лікам 3:0 на карысць пірэнейцаў, ігрок забіў трэці гол на 82-й хвіліне.

Дасягненні

Клубныя

Іспанія Валенсія:

Англія Манчэстэр Сіці:

Іспанія Рэал Сасьедад:

Міжнародныя

Іспанія Іспанія

Зноскі

  1. DAVID SILVA jimenez // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. David Silva // FBref.com
  3. Официально: Давид Сильва подписал контракт с Манчестер Сити Архівавана 7 ліпеня 2010.. footbolla.net.ru
  4. Давид Сильва перешел в «Реал Сосьедад». Контракт – до 2022 года. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эйбар
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія Месталья
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Сельта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Лас-Пальмас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта